У дзень 101 гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай народнай рэспублікі прадстаўнікі Аршанскай кааліцыі аб'яднаных дэмакратычных сілаў наведалі выканкам, каб павіншаваць раённых чыноўнікаў. Прадстаўнікам мясцовай улады ўручаліся віншавальныя паштоўкі і настольныя календары з нацыянальнай сімволікай. Прымаліся падарункі і віншаванні таксама цёпла, пад час віншавання ўдалося пагаварыць пра бягучыя справы і, нават, абмяняцца жартамі.
Праўда, самыя высокія чыноўнікі выканкаму віншаванняў не атрымалі - старшыня выканкаму ў гэты дзень быў у ад'ездзе, а старшыня Савету дэпутатаў быў на паседжанні прэзідыюма Савета.