Гісторыя распачаласяяшчэ ў мінулым годзе. 20-гадовая дзяўчына тады жыла ў сваёй бабулі ў Горках. Пад канец года ў яе склаліся сур'ёзныя адносіны з хлопцам з Дрыбінскага раёна, планавалася, нават, вяселле. Але трэба было лепш пазнаёміцца, пажыць разам і пара паехала ў вёску Міхееўка ў дом да хлопца.
Хаця пабытовыя ўмовы былі не ідэальныя - як паведамляе мясцовы сайт horki.info - яле з мілым рай і ў шалашы. Жылі сабе і жылі пакуль не з'явіўся ў іх доме 15-гадовы знаёмы хлопца. Дзяўчыну зацікавіў гэты недасведчаны наіўны юнак, яны пачалі шмат часу бавіць разам і, нават, цалаваліся. Даведаўшыся пра гэта будучы жаніх выгнаў сваю нявесту з дома. Але яна перабралася да юнака. А тут, як раз, маці юнака з'ехала ў бальніцу, пакінуўшы маладых людзей дома разам. Яны пачалі начаваць у даным ложку, а потым дайшло і да сэксу. З цягам часу дзяўчына вярнулася да радні ў Горкі, а хлопец - як часта гэта бывае ў хлопцаў такога ўзросту - не змог не пахваліцца сваім першым любоўным дасягненнем перад аднакласнікамі. Ад аднакласнікаў пра гэта даведаліся іншыя школьнікі, ад іх настаўнікі, ад іх бацькі, а тады ўжо і міліцыя. Была заведзена крымінальнай справа па артыкуле за сэкс з асобай не дасягнуўшай 16-гадовага ўзросту.
Дзяўчына не стала адпірацца і яе асудзілі на патара гады абмежавання волі і штрафу.