Здарэнне адбылося 11 траўня па вуліцы Камсамольскай у 16-кватэрным двухпавярховым жылым доме. Загарэлася двухпакаёвая кватэра на першым паверсе дома з-за чаго з верхняга паверху давялося эвакуяваць 5 чалавек.
Калі пажар быў патушаны і ратавальнікі змаглі патрапіць у кватэру, то на падлозе пабачылі гаспадара дома - пенсіянера без прытомнасці. З падазрэннем на атручанне дымам пенсіянера адправілі ў бальніцу. Пашкоджаны мэбля і пасцельная бялізна.
12 траўня пажар адбыўся ў вёсцы Светачоўка па вуліцы Магілёўская. Загарэўся дачны дом. Вагонь пашкодзіў дах, столь, сцены ў доме і знішчыў сарай. Прычына пажару высвятляецца.