Раней мы ўжо пісалі пра тое, што каля вёскі Стаўры нехта выкінуў некалькі трупаў забітых сабакаў. Сабакі ляжалі на полі каля дарогі ў вёску. Праз некаторы час пасля публікацыі работнікі камунальных службаў прыехалі на месца і трупы жывёлаў зніклі.
Аказваецца, трупы далёка не мерамясціліся. Камунальшчыкі закапалі жывёлаў тут жа ў полі. Пачаўся сезон сельскагаспадрчых работаў і, прынамсі, адзін труп вылез на паверхню ўжо пасля першага праходу тэхнікі.