Зміцер Дзядзенка - аршанец і першыя свае літаратурныя творы пачаў пісаць яшчэ ў Оршы, публікавацца пачаў яшчэ ў школьным узросце. Пасталеўшы Зьміцер выпусціў сваю першую кнігу "Аршанская шляхта".
Але пасля вучобы Дзядзенка застаўся жыць у Мінску дзе і працягнуць творчую дзейнасць. Цяпер Зміцер піша мастацкую літаратуру. Крытыка станоўча ацаніла яго зборнік апавяданняў "Гісторыі ў прыцемках". А нядаўна Дзядзенка стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі "Празрысты ЭОЛ".
У нядзелю 14 красавіка Зміцер Дзядзенка вернецца ў Оршу, каб правесці творчую сустрэчу са сваімі чытачамі. Акрамя таго, што Зміцер распавядзе пра свой шлях у літаратуры пасля пераезду з Оршы, ён зачытае вершы і, нават, праспявае ўласныя песні. Сустрэча распачнецца ў нядзелю 14 красавіка а 13-00 па адрасе: вул. Камсамольская, д. 16, кв. 4.