10 красавіка а 10:54 на полі каля вёскі Загваздзіна Дубровенскага раёна пры вытворчасці сельскагаспадарчых работ былі знойдзены два артылерыйскія набоі часоў ІІ Сусветнай вайны, калібра 152 мм. На месца знаходкі неадкладна была накіравана сапёрнай-піратэхнічная група вайсковай часці 5524 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. Боепрыпасы былі вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.
УУС Віцебскага аблвыканкама нагадвае, што пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў неабходна выдаліцца на бяспечную адлегласць і паведаміць аб знаходцы ў міліцыю. Не спрабуйце самастойна даследаваць выяўленыя боепрыпасы і тым больш абясшкоджваць! Гэта захавае не толькі Ваша жыццё, але і жыцця навакольных, просіць група інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.