Вечарам 13 красавіка ў адным з дамоў у вёсцы Лісуны сабралася кампанія: гаспадар дома пяцідзесяцітрохгадовы гаспадар дома, 52-гадовы брат гаспадара і іх 46-гадовая знаёмая. Сустрэча знаёмых ішла нармальна, але а 22-58 у службу МНС паступіў званок ад суседзяў. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, што бачна на апублікаваным відэа, дом ужо гарэў ва ўсю - дах абваліўся, сцены таксама пачалі развальвацца. Ратаваць кагосці з пажару было ўжо, відавочна, поздна. Толькі брат гаспадара хаты змог выбрацца з пажару самастойна, але атрымаў апёкі першай і другой ступені ды атручванне дымам. Мужчыну шпіталізваныя, другі мужчына і жанчына загінулі ў вагні.
На дадзены момант разглядаецца дзве прычыны пажару: або курэнні ў ложку, або пакінутая на газавай пліце ежа, якая працягвала грэцца на газу.