Мясцовыя жыхары гавораць, што сметнік гарыць ужо, прынамсі, пяты дзень. Пажар не паверхневы - бачны толькі дым, а само гарэнне адбываецца пад слоем смецця і зямлі. Гэта азначае, што пажар затушыць вельмі складана ці амаль не магчыма чалавечымі сіламі - трэба чакаць моцнага дажджу.
Але пакуль той дождж дубровенцам даводзіцца дыхаць дымам ад смецця, бо палігон знаходзіцца зусім не далёка ад горада. Ваняе і днём і ноччу.
Увага! На відэа прысутнічае не цэнзурная лексіка.