З-за таго, што спадарожкі ня спыняліся, у чарговую машыну "галасаваўшы" пешаход кінуў камень і разбіў лабавое шкло. Суд вырашаў яго лёс пяць гадоў. Пачалася гэтая гісторыя яшчэ ўлетку 2014 года, калі К. ішоў пешшу з Лёзна ў Віцебск, спрабуючы спыніць спадарожку. Ён раззлаваўся з-за таго, што машыны не спыняліся і ў чарговую ён кінуў каменем. Разбітае лабавое шкло прымусіла кіроўцу спыніцца. Ён нават давёз хулігана да абласнога цэнтра, але там здаў у міліцыю.
Эксперты, якія абследавалі хулігана, прыйшлі да высновы, што ён пакутуе на паранаідальную шызафрэнію бесперапыннага тыпу плыні. І, адпаведна, ён не можа ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, ні цяпер, ні ў дзень здарэння. З улікам псіхічнага стану мужчына мае патрэбу ў ахове і прымусовым лячэнні, спалучаныя з ізаляцыяй ў псіхіятрычным стацыянары са узмоцненым назіраннем.
Прымусовае лячэнне з узмоцненым наглядам да К. ужывалася, але ў канцы лістапада 2018 года мужчыну перавялі ў псіхіятрычны стацыянар са звычайным наглядам. Аднак з 13 студзеня 2019 года яго стан пагоршыўся, і хворы ўцёк з лякарні.
Суд пастанавіў прызнаць даказаным здзяйсненне К. грамадска-небяспечнага дзеяння, прадугледжанага часткай 1 артыкула 339 КК у стане неразумення. Таму прынята рашэнне вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці, але прызначыць прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым наглядам, паведамляе газета «Сцяг перамогі» са спасылкай на суддзю суда Лёзненскага раёна Аляксея Лапушынскага.