Зводка Міністэрства надзвычайных сітуацый паведамляе пра пажары ў Дубровенскім і Сененскім раёнах, абодва пажары адбыліся ў вёсках.
У Дубровенскім раёне днём 24 красавіка загарэўся жылы дом у вёсцы Якубава. Дом належаў мясцовай гаспадарцы "Якубава-Агро". Разглядаемая прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.
А ў Сененскім раёне ў вёсцы Ског - не далёка ад Багушэўска - згарэла прыватная лазня. Асноўная версія прычыны пажару - падпал. У абодвух выпадках абыйшлося без ахвяраў.