Пра здарэнне якое адбылося ў суседнім Шклоўскім раёне паведамляе прэс-служба МУС. 20 красавіка ў звычайным доме Шклова выпівалі два прыяцеля. Адзін з іх - 32-гадовы госць - дарэчы, раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартам у п'яным стане. Выпіваць знаёмыя пачалі яшчэ ў першай палове дня і да абеду былі ўжо на добрым падпітку. Каля 14 гадзін гаспадар дома адбег па справах, а госць, выйшаўшы на вуліцу, пабачыў аўтамабіль гаспадара ды яшчэ і з ключамі ў замку. Ну, як не скарыстацца магчымасць ды ўзгадаць як у цябе адбіралі правы за алкаголь за стырном.
Госць завёў машыну і паехаў пакатацца.
У міліцыю ў той дзень паступіла два званка, якія распавядалі пра адзін і той жа аўтамабіль. Першы званок быў ад уладальніка аўтамабіля, які вярнуўшыся не заўважыў ні машыны, ні свайго госця ў доме. А другі быў ад выпадковых прахожых, якія заўважылі як па Шклову вельмі ня роўна перасоўваецца легкавушка.
Машына была спынена не адразу - некаторы час п'яны кіроўца ігнараваў патрабаванне патрульнай машыны ДАІ. Але пасля ня доўгага пераследу п'яны кіроўца быў спынены на трасе Орша-Шклоў-Магілёў. Машына вярнулася да гасціннага ўладальніка, а госць чарговы раз прадстане перад судом, на гэты раз па артыкуле за ўгон транспартнага сродку. Следчы камітэт ужо распачаў крымінальную справу.