06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Днепр падае ўжо месяц

27.04.2019 14:56

2901 прагляд, 4 каментара

З-за засухі ўзровень рэкаў у рэгіёне падае

Надвор'е працягвае быць засушлівым. Ападкаў ужо даўно няма. Гэта ўжо прывяло да забароны наведваць лясы, але не толькі лясам шкодзіць такое надвор'е. Узровень рэкаў на Аршаншчыне падае ўжо месяц. Падзенне Дняпра, у прыватнасці, - менавіта па Дняпры замяраецца вада - пачалося яшчэ 28 сакавіка. Але 28 сакавіка галоўная рака Оршы ўпала ўсяго на 1 сантыметар. Пасля гэтага вада падала на 2-3 сантыметры кожны дзень. А з 21 красавіка Днепр пачаў падаць значна больш. У гэты дзень рака ўпалана 7 сантыметраў. 23 чысла таго ж месяцу ўпада яшчэ на 9 сантыметраў. З 25 красавіка тэмп падзення перайшоў на ўзровень больш за 10 сантыметраў у дзень. 25-га красавіка вада ўпала на 11 сантыметраў, на столькі ж 26-га чысла, а раніцай 27-га ўжо зафіксаванае падзенне на 12 сантыметраў.

Падзенне ўзроўні ракі і ў Дняпры і ў Аршыцы бачныя кожнаму ўжо і без дадзеных метэаролагаў. І падзенне, бачна, будзе працягвацца. Сіноптыкі прагназуюць і далей даволі сухое надвор'е ў нашым рэгіёне за выключэннем суботы 27 красавіка - у гэты дзень дождж чакаецца вечарам.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Днепр падае ўжо месяц

З-за засухі ўзровень рэкаў у рэгіёне падае

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение