21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Беларусь, Палітыка

Украінскія выбары вачыма аршанца (фота)

27.04.2019 20:37

6672 прагляду, 24 каментара

Васіль Бераснеў параўнаў выбары ва Ўкраіне і Беларусі

Былы старшыня раённага Савету дэпутатаў, а цяпер праваабаронца Васіль Бераснеў пабываў на прэзідэнцкіх выбарах ва Ўкраіне. Ён назіраў за выбарамі як міжнародны назіральнік місіі ENEMO. На днях для зацікаўленых ён распавёў як праходзілі выбары, назіранне за імі і чым выбары ў нашых паўднёвых суседзяў адрозніваюцца ад выбараў у нас.

З Беларусі назіраць за выбарамі паехалі лічаныя адзінкі, але разбітыя на дзве дэлегацыі - афіцыйная на чале з Лідзіяй Ярмошынай і правабарончая. Афіцыйная дэлегацыя назірала даволі ўмоўна - іх правялі на шэрагу ўчасткаў у сталіцы. Праваабарончая дэлегацыя назірала больш - удзельнікі гэтай місіі былі разбіты на розныя рэгіёны, ездзілі па вёсках, прысутнічалі на падліку галасоў, а некаторыя і на этапе агітацыі. У выніку такой вялікай занятасці спаць даводзілася не больш чым па 4-5 гадзін у суткі.

Што тычыцца саміх выбараў, то украінцы пры аднолькавых з Беларуссю стартавых магчымасцяў у 90-я змаглі стварыць дэмакратычную сістэму з паўнавартасным выбарчым працэсам. Па-першае, у адрозненні ад Беларусі, выбарчыя камісіі фармуюцца не прадстаўнікамі ўлады, а з прадстаўнікоў саміх кандыдатаў. Калі старшынём камісіі будзе з'яўляцца прыхільнік Парашэнкі, то яго сакратаром (ці намеснікам у першым туры) будзе прадстаўнік Зяленскага, а на другім участку наадварот - прыхільнік Зяленскага будзе першай асобай камісіі, а Парашэнкі - сакратар. У нас жа камісіі фармуюцца выканкамамі, якія і прызначаюць на гэтыя адказныя пасады тых хто гатовы фальсіфікаваць выбары, а іншыя - падначаленыя ім бюджэтнікі, якія баяцца непрыемнасцяў на рабоце. Калі ж у нейкім рэгіёне няма прадстаўнікоў партыяў кандыдатаў, то штабы наймаюць людзей, якія прадстаўляюць іх інтарэсы ў камісіях.

Бюлетэні для галасавання - гэта дакуманты строгай справаздачнасці. Яны маюць вадзяныя знакі, нумары, адрыўныя талоны і гэтак далей. У Беларусі ж бюлетэні гэта проста паперкі з надрукаванымі імёнамі, іх можа памножыць у любой колькасці любы чалавек у каго ў руках ёсць адзін не запоўнены асобнік.

Канешне, ва Ўкраіне няма датэрміновых выбараў, якія даюць вялікія магчымасці для фальсіфікацыяў. А каб прагаласаваць па месцы жыхарства патрабуецца сур'ёзнае абгрунтаванне прычыны, напрыклад, медычная даведка. Таму на адным участку не будзе больш за 10 чалавек прагаласаваўшых дома. У нас жа колькасць прагаласаваўшых можа даходзіць і да 50% ад выбарцаў на ўчастку, пры тым, што пры галасаванні на выездзе звычайна назіральнікі не дапускаюцца.

Ну, і галоўнае - падлік галасоў. Ён робіцца адкрыта. Для назіральнікаў няма абмежаванняў па колькасці метраў дзе яны павінны стаяць. Старшыня камісіі падымае кожны бюлетэнь і бачыць яго могуць усе: і назіральнікі, і журналісты, і сябры выбарчай камісіі. У нас жа сталы з бюлетэнямі надзейна прыкрываюць спінамі, а адзін сябра камісіі не ведае колькі і за каго налічыў яго калега. Таму вынікі падліку галасоў ведае толькі той чалавек якому шэптам ці на паперках кожны сябра камісіі перадаў свае звесткі. Агучвае ён правільныя звесткі ці тыя якія яму загадзя скінулі з выканкаму - не вядома. Ва Ўкраіне такога проста не можа быць. Бо пасля таго як усе галасы палічаны прадстаўнікі аднаго кандыдата пералічваюць галасы пададзеныя за другога кандыдата. Таму ва Ўкраінцаў і няма праблемы з прызнаннем выбараў, а Беларускія выбарамі з агаворкамі, рэкамендацыямі ці катэгарычна не прызнаюць ужо амаль два дзесяцігоддзі.

Што тычыцца палітычнага выбару украінцаў, то гэтае галасаванне было пратэстным. Людзі галасавалі за Зяленскага, бо ім надакучыў Парашэнка. Асабліва гэта тычыцца моладзі, якая масава пайшла на выбары галасаваць за новага палітыка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Украінскія выбары вачыма аршанца (фота)

Васіль Бераснеў параўнаў выбары ва Ўкраіне і Беларусі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение