Следчы камітэт завяршыў расследаванне смяротнага ДТЗ у Талачынскім раёне. Тады ў аварыі загінуў галкіпер футбольнага клуба "Віцебск" Андрэй Шчарбакоў. Па дадзеных следства, 17 снежня 2018 году 27-гадовы кіроўца Kia Rio на аўтадарозе М-1/Е30 "Берасце - Менск - мяжа РФ" не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes. У выніку сутыкнення кіроўца Kia, яго 25-гадовая жонка і 6-гадовы сын памерлі на месцы здарэння. Яшчэ адно дзіця, трохгадовы хлопчык, шпіталізаваны. У цяперашні час яго жыццю і здароўю нічога не пагражае. Па факце ДТЗ была ўзбуджаная крымінальная справа.
Згодна з заключэннем аўтатэхнічнай экспертызы, сярэдняя хуткасць руху аўтамабіля Kia Rio складала больш за 110 км/г. Таксама ў ходзе агляду запісу відэарэгістратара, усталяванага ў легкавым аўтамабілі, следства зрабіла выснову, што кіроўца адцягнуўся ад кіравання транспартным сродкам.
Аналізуючы матэрыялы крымінальнай справы, следства прыйшло да высновы, што прычынай ДТЗ з'явіліся дзеянні кіроўцы Kia Rio, якія пацягнулі цяжкія наступствы. У сувязі са смерцю кіроўцы Kia папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе спынена, - паведамляе прэс-служба СК.