Амаль 10 год да свайго сёняшняга прызначэння Сяргей Гвоздзеў узначальваў цэнтар фізічнай культуры, турызма і краязнаўства дзяцей і моладзі. Такія цэнтры - спадчына СССР, калі турызм спрабавалі развіваць не як сферу эканомікі, а як хобі і забаву. Пасля распаду СССР многія такія цэнтры не змаглі вытрымаць канкурэнцыі з прафесійнымі турыстычнымі агенцыямі, але аршанскі цэнтар заставаўся на даволі харошым узроўні. Па яго ініцыятыве праводзілі, у тым ліку, і міжнародныя турыстычныя злёты. Сам Гвоздзеў, як раз, вельмі шмат увагі надзяляў менавіта турызму, бо да таго як стаў чыноўнікам навучаў турызму дзяцей. Была ідэя пры цэнтры стварыць і свой музей, нават атрымалася набраць некаторую колькасць экспанатаў, але ўсё ўпёрлася ў недахоп рэсурсаў.
Сяргей Іванавіч родам з Расіі, але вышэйшую адукацыю атрмаў у Віцебску пасля чаго і застаўся работаць спачатку ў Лепельскім раёне, а потым і ў Оршы.
На фота: Сяргей Гвоздзеў на спаборніцтвах ва Ўшачскім раёне. Фота ўзята з публічнай старонкі vk.com