Конь - адна з найбольш верных чалавеку жывёлаў. Адзін раз прыручаны чалавекам, ён будзе памятаць яго і імкнуцца зноў і зноў служыць таму самому чалавеку з якім "пасябраваў". Людзі выкарыстоўвалі такую вернасць у войнах, падарожжах і забавах. А, вось, жыхар Лёзна выкарыстаў свайго чатырохногага сябру ў больш меркантыльных мэтах.
Так атрымалася, што мужчына некаторы час працаваў у мясцовай гаспадарцы "Адаменкі", пад час працы адзін з канёў гаспадаркі і прывык да мужчыны. Не рэдка той ездзіў на гэтым кані дамоў і жывёла ведала дарогу да свайго "гаспадара". Не ведала ж жывёла, што юрыдычна яна належыць гаспадарцы, а не прыватніку.
Але ў адзін з дзён з 25 красавіка па 1 траўня каню стала сумна без свайго чалавека-сябра і жывёла сыйшла з гаспадаркі дадому да чалавека. Мужчына таксама парадаваўся прыходу каня, але радаваўся не яго адданасці, а магчымасці нагрэцца на ім. Верную жывёлу ён здаў на мяса і атрымаў за тое 1857 рублёў. Толькі 2 мая на ферме заўважылі знікненне жывёлы. З заявай пра крадзёж (тады не верылася, што быдла само пайшло з фермы) адміністрацыя звярнулася ў міліцыю, а тыя выйшлі на мужчыну з грашыма. Праўда, пакуль каня шукалі, то ад жывёлы засталіся ўжо толькі капыты. Але і капытоў хапіла, каб завесці на мужчыну крымінальную справу за крадзёж каня.