Большасць аршанцаў перад праваслаўнай Радуніцай прыбіраюць могілкі сваіх памерлых блізкіх. Мусіць дапамагаць у гэтым і Спецкамбінат, як адмысловая арганізацыя якая займаецца доглядам за могілкамі. 2 мая ў рэдакцыю нашага сайту прыйшоў ліст у якім спецкамбінат абвінавачваецца ў тым, што, наадварот, засмеціў могілкі на Чырвронаармейскай.
Яшчэ ў лістападзе 2018 года - паведамляе чытач - тут спілоўвалі дрэвы і пасля гэтага дробнае галлё склалі проста ў некалькіх агароджах. Аўтар ліста званіў тады на гарачую лінію з просьабй прыбраць галлё. Прайшоў час і на мінулым тыдні чытач зноў прыйшоў на могілкі і пабачыў, што смецце не толькі не прыбралі, яго стала больш. Тады ізноў пазванілі, на гэты раз у сам Спецкамбінат, Там нехта паабяццаў, што ўжо на наступны дзень усё будзе прыбрана. Але па стане на 1 мая галлё так і ляжала на нечых магілках.
Ці не варта вярнуць дзяржаве заробкі, якія з лістапада па сёняшні дзень атрымлівалі Спецкамбінатаўцы за сваю работу?- задаецца рытарычным пытаннем аўтар ліста.