"Аршанскі квас", магчыма, ужо можна лічыць адным з гарадскіх брэндаў. Арыгінальныя бачонкі з разліўным і даволі смачным (але як каму па густу) напоем у горадзе ў сезон можна сустрэць шмат дзе. Акрамя таго ў апошнія гады, праўда, без надпісу "Аршанскі" такія ж бачонкі з квасам раз'язжаюцца і па іншых блізкіх гарадах - Магілёў, Горкі, Віцебск. 11 траўня "Аршанскі квас" у нашым горадзе зноў адкрыўся, хаця надвор'е пакуль не спрыяе вялікім продажам.
Як прыкмета непазбежна набліжаючагася лета, у Оршы запрацаваў і сезонны папулярны атракцыён - катамараны, якія традыцыйна размесціліся на Аршыцы ў былым парку атракцыёнаў.
Лета набліжаецца!