06:00

-5

2 м/с

1023 гПа

09:00

-4

3 м/с

1024 гПа

12:00

-2

4 м/с

1025 гПа

15:00

-0

4 м/с

1025 гПа

18:00

-3

3 м/с

1025 гПа

Беларусь, Здарэнні

Анархісты паламалі Леніна (відэа)

17.05.2019 11:45

4158 праглядаў, 10 каментароў

Двое анархістаў з суседніх раёнаў пашкодзілі прыватную скульптуру Леніна пад Віцебскам

Інфармацыя пра тое, што каля чыгуначнай станцыі Лучоса пашкоджаны помнік Леніну з'явілася амаль тыдзень таму. Насамрэч, само пашкоджанне скульптуры адбылося яшчэ вечарам 4 мая. Як высветліла міліцыя, Леніна пашкодзілі двое выпіўшых маладых чалавекі. Адзін з іх 25-гадовы жыхар суседняга Лёзненскага раёна, другі 30-гадовы жыхар Сянно. Абодва хлопцы прыхільнікі анархізму і таму не прымаюць камуністычную ідэалогію ды яе атрыбуты.

Анархісты зламалі Леніну руку і пашкодзілі ката, які па задуме скульптара лашчыўся аб правую нагу ідэалага камунізму. Помнік быў у свой час усталяваны па прыватнай ініцыятыве і за ўласныя сродкі, таму і была пададзена заява ў міліцыю. Хаця помнік і не ўяўляе гістарычнай каштоўнасці, анархісты панясуць пакаранне па артыкуле хуліганства паводле крымінальнага кодэксу. маладзёны былі затрыманыя ў Віцебску на здымнай кватэры. Знайсці іх удалося дзякуючы камерам відэа-назірання ў садаводчаскім таварыстве каля якога і стаяў помнік.

Помнік быў пастаўлены тут у мінулым годзе як жарт мастака ў якога тут знаходзіцца лецішча. Па задуме скульптара, Ленін рукой паказвае кату дарогу на яго лецішча.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Анархісты паламалі Леніна (відэа)

Двое анархістаў з суседніх раёнаў пашкодзілі прыватную скульптуру Леніна пад Віцебскам

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение