23 траўня ў Воршы адбудзецца вечарына-прэзентацыя літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. У імпрэзе возьмуць удзел старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і рэдактар выдання Барыс Пятровіч, супрацоўнікі рэдакцыі: пісьменнікі Алесь Пашкевіч і Анатоль Івашчанка, паэт Усевалад Сцебурака, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.
Пачатак імпрэзы 17:30.
Гатэль “Орша” (г. Орша, ул. Міра, 11)
Запрашаем усіх аматараў літаратуры.
Уваход вольны!