Тое што пластык векльмі шкодны для прыроды ўжо вядома, напэўна, усім. Сёння ўжо ў Беларусі перапрацоўваецца стары пластык, што дае магчымасць і дапамагчы прыродзе і з'эканоміць важныя рэсурсы. Асабліва каштоўныя для перапрацоўкі - пластыкавыя корачкі, якія пажадана збіраць асобна ад бутэлек (гэта асаблівасці тэхналагічнага працэсу перапрацоўкі пластыку). Але ці будзе нехта займацца асобна зборам корачку? Аказваецца будзе для таго, каб дапамагчы іншым людзям.
Сёння ў Беларусі працуе "СоцыаЭкаЦэнтар", які менавіта гэтым і займацца - дабрачынным зборам корачкаў, якія потым здаюцца, а сродкі ідуць на дарагія лячэнні для дзяцецй і дарослых. Цяпер і ў Оршы можна дапамагчы праэкту сабраўшы корачкі і прынесшы іх для здачы. А здаць можна на дадзены момант у крамцы "Дзэн-прынт", якая знаходзіцца на чацьвертым паверсе гандлёвага цэнтру "Цэнтрум" (займаецца паліграфіяй і фота), а таксама ў кавярні "Ліга" пад час гульняў "Бітвы розумаў".
Здаць можна як корачкі ад звычайных пластыкавых бутэлек, так і корачкі ад малака, каністраў, кавы, спецыяў, парфюмерыі, і, нават, апластыкавыя яйкі кіндэр-сюрпрызаў.