Дзяржаўны санітарны кантроль пачаў правяраць санітарны стан месцаў для купання і ўжо па стане на 7 чэрвеня зачыніў для купання шэраг пляжаў краіны. Дасталося і месцам адпачынку на Дняпры. На дадзены момант па Дняпры забаронена купацца ў двух месцаў Магілёўскай вобласці. Адзін з іх у самім Магілёве, другі ў зоне рэкрэацыі ў вёсцы Палыкавічы каля Магілёва.
Аршанцам пакуль перажываць няма чаго — гарадскі пляж у Оршы зачынены ўжо некалькі дзён супрацоўнікамі міліцыі. Пакуль афіцыйных каментароў па гэтым поваду няма. Паводле чутак, у Дняпры на гарадскім пляжы маглі знайсці выбухоўку часоў вайны, але гэта толькі чуткі.