"Паэтычны май» - пад такой назвай прайшла ў музеі У.С.Караткевіча літаратурна-музычная сустрэча з удзелам аршанскіх паэтаў . На вечар былі запрошаны вучні школы № 20 і адна з груп АГМЭК.
Са сваімі вершамі выступілі паэты : Ірына Яўланава , Вольга Крываносава , Анастасія Нарчук , Яўгена Казлова. У іх выкананні прагучалі вершы пра вясну , пра май , пра каханне.
Адна з частак вечара была прысвечана юбілею вядомай аршанскай паэтэсы Яўгеніі Казловай . Павіншаваць яе прыйшлі калегі па пяру . Музычны падарунак прагучаў у выкананні настаўніцы школы № 21 Ларысы Рыгораўны Кудраўцавай.