У міліцыю з заявай пра крадзёж звярнуўся намеснік дырэктара Сененскага РайПО, бо пабачыў, што а 1 гадзіне ночы 6 чэрвеня ў краме вёскі Лядневічы спрацавала GSM-сігналізацыя. Міліцыя тэрмінова выехала на месца здарэння.
У гэты самы час у самой вёсцы Лядневічы жыхар Аршанскага раёна 1979 года нараджэння сарваў навясныя замкі з вясковай крамы, залез у памяшканне і пачаў выносіць адтуль спіртныя напоі і харчы. Складаў ён іх тут жа не далёка ў кустах. На выездзе з вёскі яго чакаў напарнік — жыхар Дубровенскага раёна малады чалавек 1991 года нараджэння на аўтамабіле. Харчы і алкаголь перамясціліся ў машыну і праз некаторы час былі затрыманы разам з ворамі супрацоўнікамі ДАІ.