У панядзелак 10 чэрвеня ў гарадскім судзе горада Орша скончыўся судовы працэс па гучнай і рэзананснай справе. 14 кастрычніка 2018 года ў інтэрнаце № 1 горада Барань быў беспадстаўна збіты
Пацярпелы Зміцер знаходзіўся два тыдні ў коме і чатыры месяцы на лячэнні ў шпіталях. Атрымаў інваліднасць. Унікальнасць гэтага злачынства ў тым што самі асуджаныя здымалі увесь працэс забойства з каментарамі на відэа. Што і было прадстаўлена ў судзе як доказ. Не было недахопу і ў сведках. Справа разглядалася Віцебскім абласным судом. На лаве падсудных апынуліся жыхары гэтага ж горада Л.П.Ю. па ч.1ст.14, п.п.6,13,15 ч.2 арт 139, ч.1ст.339 і Ц.Е.С. па ч.1ст.14, пп6,13,15ч.2 арт 139. Па рашэнні суда яны прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўлення волі 14, і 6 месяцаў і 14 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Трэба заўважыць што ў гэтым няшчасным інтэрнаце № 1 горада Барань гэта не першы крымінальны выпадак. Забойства, бойкі і п’яныя дэбошы спадарожнічалі гэтаму установе і раней. Але, кіно здымалі ўпершыню.