Мікола Купава нарадзіўся ў Оршы і сёння вядомы як адзін з самых запатрабаваных мастакоў-афарміцеляў. У нашым горадзе раз у некалькі год праходзяць яго выставы. Але вядомы Купава яшчэ і сваёй грамадска-культурніцкай дзейнасцю - сёння ён кіраўнік пастаяннадзеючага аргкамітэту па святкаванні юбілеяў Беларускай народнай рэспублікі.
Сустрэча з Міколам Купавай адбудзецца ў Оршы ў нядзелю 30 чэрвеня а 11-00 па адрасе вул. Камсамольская дом 16, кв. 4. уваход вольны. Размова пойдзе пра святкаванні гадавінаў БНР, аднаўленне помніка архітэктуры былы Базылянскі манастыр у Оршы і пра святкаванне ўгодкаў надання Оршы магдэбурскага права.