У міліцыю пацярпелая 1980 года нараджэння звярнулася па прыездзе ў Оршу. Паводле яе словаў, здарэнне адбылося ў цягніку Санкт-Пецярбург - Кішынёў 18 мая. Жанчына ехала з Пецярбургу, адтуль жа ехала і падазраваная. У раёне Багушэўская пацярпелая грамадзянка Расіі пабачыла, што ў яе з гаманца знікла 16.000 расійскіх рублёў.
У крадзяжы падазраваецца спадарожніца па вагоне, таксама пражываючая ў Санкт-Пецярбургу грамадзянка Украіны 1987 года нараджэння.