Надвор’е 3 ліпеня было пераменлівае: то сонца, то вецер, то дождж. Яшчэ раніцай удзельнікам мітынга давялося па сканчэнні мерапрыемства разбягацца ад дажджу проста з плакатамі.
Днём надвор’е не змянілася, але і кароткачасовы перыядычны дожджык не спыніў святкаванне — адбываліся выступы, працавалі атракцыёны. Праўда гандаль зварочвацца пачаў трохі раней. Людзей таксама надвор’е не напужала і хаця сказаць, што на плошчы сабраліся тысячы аршанцаў не магчыма, але людзей было даволі шмат.