18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Мужчына прыкідваўся святаром

10.07.2019 15:01

2904 прагляду, 0 каментароў

Ілжэсвятар абвінавачваецца ў махлярстве, крадзяжы і парнаграфіі

Інфармацыя аб рэлігійным ашуканцы ўпершыню з’явілася на афіцыйным сайце Віцебскай дыяцэзіі. Вернікаў папярэджвалі аб тым, што на тэрыторыі Віцебскай вобласці нехта Георгій Крот, які прадстаўляецца «архімандрытам» Грузінскай праваслаўнай царквы з Абхазіі, а таксама настаяцелем скіта Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Рэспубліцы Беларусь, збірае ахвяраванні нібыта на будаўніцтва храма, а таксама праводзіць царкоўныя абрады за плату.

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, падчас аператыўных мерапрыемстваў, супрацоўнікамі было ўстаноўлена, што 33 гадовы ўраджэнец Магілёўскай вобласці да 2012 года працаваў качагарам, пасля чаго «перакваліфікаваўся» ў святара. У якасці доказу прыналежнасці да праваслаўнага кліру махляр выкарыстаў падробленыя дакументы. Свядома уводзячы ў зман вернікаў, ён пераследваў асабістыя карыслівыя інтарэсы. Прадстаўляючыся праваслаўным святаром прапаноўваў зрабіць ахвяраванні на грузінскія манастыры. Грашовыя сродкі атрымліваў таксама праз размяшчэнне ў сетцы інфармацыі аб зборы ахвяраванняў на будаўніцтва храма праз сацыяльную сетку.Атрыманыя ашуканскім шляхам ахвяраванні мужчына траціў на асабістыя патрэбы. У мэтах папулярызацыі сваёй дзейнасці, звесткі аб абрадах ён размяшчаў у сацыяльных сетках у адкрытым доступе.

Акрамя гэтага, падчас праверкі інфармацыі ўстаноўлена, што ілжэсвятар на адной з асабістых старонак размясціў матэрыялы парнаграфічнага зместу гомасексуальнага характару, даступныя для вольнага прагляду і запампоўкі. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 343 КК Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ адна крымінальная справа крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь ўзбуджаная па факце крадзяжу. З’ехаўшы са здымнага жылля ў Аршанскім раёне, мужчына выкраў вопратку, бытавую тэхніку, 6 абразоў і 8 царкоўных кніг.

На дадзены момант ілжэсвятар затрыманы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мужчына прыкідваўся святаром

Ілжэсвятар абвінавачваецца ў махлярстве, крадзяжы і парнаграфіі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение