Адзін аршанец паехаў да радні ў вёску Вялікія Калінавічы Лёзненскага раёна. Тут жыў
Бліжэйшае месца дзе можна было б разжыцца алкаголем — аўтазапраўка, але пешкам да яе ісці далёка. Папутку лавіць — безнадзейна, а каля дома сваяка стаяла харошая Мітсубісі 1993 года выпуска. Аршанец не папярэдзіўшы ўзяў ключы і п’яны, бязпраўны паехаў на запраўку. А папярэдзіць трэба было. Бо калі ў 3 гадзіны ночы жыхар Лёзненскага раёна не пабачыў сваёй машыны, ён першай справай пазваніў у ДАІ. Да самай раніцы аўто шукалі.
А дзе ж у гэты час быў аршанскі родзіч? А ён вырашыў не вяртацца з алкаголем, а ўжыць яго самому. Заехаў у бліжэйшы лес дзе і выпіў тое што купіў. Выпіў і... заснуў проста ў лесе. Раніцай стала зразумела, што і машыну і самога сябе лепш вярнуць брату жонкі. Вось тут па дарозе бяспраўніка, які яшчэ не адыйшоў ад начнога ўжывання і прынялі супрацоўнікі ДАІ. «Трубачка» зафіксавала 1,7 праміле, што і стала повадам для трэцяга пратакола — кіраванне машынай у стане алкагольнага ап’янення. Першыя два пратаколы — угон машыны і кіраванне ёй без правоў.