Выстава і кніга, якія будуць прэзентаваныя ў Оршы 9 верасня, знаёмяць з гісторыяй і сёньняшнім днём урочышча Курапаты — часткі старога хваёвага лесу Брод на паўночна-усходнім ускрайку Менску, дзе з 1932 па 1941 год адбываліся сістэматычныя расстрэлы ахвяраў сталінізму.
Арганізатары выставы — грамадзянская ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» разам с суполкай «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюзу беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай школы, Цэнтру Супольнасць і ГА «Дыярыуш», прафсаюзу РЭП, Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі, Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, Грамадскага электроннага архіву «Вытокі», Арт Cядзібы і Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Аршанская прэзентацыя адбудзецца ў Оршы ў 18-00 па адрасе вул. Камсамольская д. 16, кв.4. Уваход вольны.