Растрэльны лес каля Магілёўскай шашы быў вядомы краязнаўцам з таго ж часу як і Кабыляцкая гара. Старажылы распавядалі страшныя гісторыі пра тое як тут растрэльвалі людзей, адзначалі, што па левым баку шашы растрэльвалі духавенства розных канфесіяў. Сведкам тых растрэлаў быў, дарэчы, - тады яшчэ дзіцёнкам - і адзін з аўтараў акта абследвання Кабылякоў Георгій Пішчалаў. У самім акце дзяржаўнай камісіі пра Кабылякі гаворыцца: "...У гэты перыяд лес, так называемай "Кабыляцкай гары" быў месцам масавых растрэлаў ні ў чым ні вінаватых савецкіх людзей, так сама, як оясны масіў па Магілёўскай шашы каля вёсцы Паддубцы". Але дакладнай інфармацыі пра археалагічныя даследванні на Магілёўскай шашы ў публічнай прасторы няма.
Яшчэ ў саракавыя гады мясцовыя жыхары спрабавалі адзначыць месца растрэлаў самаробнымі крыжамі, якія знішчаліся адпаведнымі службамі. А ў 1990-я гады выканкам абвяшчаў конкурс на стварэнне тут помніка, але помнік так і не быў усталяваны. І Магілёўская шаша амаль на два дзесяцігоддзі выпала з інфармацыйнага поля.
Гэтае месца на выходных ужо наведала група родзічаў растраляных з Мінска, якія ехалі на прыборку Кабыляцкай гары.