00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2021. Студзень

31.12.2021 17:28

2594 просмотра, 0 комментариев

Orsha.eu пачынае традыцыйнае падвядзеньне вынікаў году, які сыходзіць у гісторыю.

Год аказаўся для Воршы і ў цэлым для Беларусі і беларусаў вельмі цяжкім. Гэта і працяг нястомных палітычных рэпрэсій, і далейшая эканамічная дэградацыя. Рэдакцыя нашага парталу падводзіць вынікі году і спрабуе не ўпускаць ня толькі адмоўных, але і станоўчых падзей, якія адбыліся ў нашым жыцці за гэты 2021.

Увесь год прайшоў пад знакам перасьледу, у тым ліку незалежнай журналістыкі. Наш сайт зазнаў праблемаў ужо ў студзені, калі некалькіх чалавек выклікалі на допыты. Сілавікі працягнулі пачаты ў 2020-м ціск на галоўнага рэдактара сайту Ігара Казмерчака, якога ў выніку пазбаілі бізнэс і неаднаразова арыштоўвалі. Цярпелі і іншыя людзі, звязаныя з сайтам у мінулым ці ў цяперашнім часе. Ператрусы, допыты, званкі. Вялікая падзяка нашым чытачам, многія з якіх праявілі вялікую салідарнасць з нашай рэдакцыяй у такі няпросты час.

А на пачатку году, як мы напісалі 3 студзеня 2021, у Воршы на 40% паднялі падатак на здачу памяшкання ў арэнду. Гэта было яскравым паказчыкам таго, што дзяржаўны бюджэт пачаў губляць грошы з-за санкцый і татальнага пераследу ўсемагчымых свабодаў у краіне.

Лячэбны корпус Аршанскай паліклінікі прадалі пад вытворчасць. Гэта навіна выклікала вялікі інтарэс у нашых чытачоў. Таксама з намі засталіся верныя чытачы з суседніх з Аршаншчынай рэгіёнаў, менавіта яны актыўна чыталі навіну пра пажары ў талачынскіх крамах.

У студзені ў сеціве з’явілася цікавейшая відэаэкскурсія па вуліцы Караткевіча, дзе сам пісьменнік жыў і пісаў.

У сярэдзіне таго месяца сталі вядомыя імёны тых, хто нібыта быў «выбраны» на Усебеларускі народны сход. Насамрэч жа, у адсутнасць працуючых дэмакратычных рычагоў, наменклатура выбірала ў паездку сама сябе, цалкам ігнаруючы галасы народа.

Арыгінальную бізнэс-схему рэалізавалі аршанцы, карыстаючыся памежным знаходжаннем нашага горада. Яны займаліся махлярствам з этыкеткамі, прадаючы таннае і нізкаякаснае расейскае масла як беларускае.

Тым часам у ноч з 21 на 22 студзеня адразу неклькі раёнаў Воршы засталіся без ацяплення. Аварыю намагаліся ліквідаваць ажно 12 гадзін.

Мужчына здзяйсняў крадзяжы і месяцамі хаваўся ў лесе, там ён майстраваў сабе часовае жыллё. Але міліцыянты з Талачынскага РАУС злавілі злачынцу.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2021. Студзень

Orsha.eu пачынае традыцыйнае падвядзеньне вынікаў году, які сыходзіць у гісторыю.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение