18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Эканоміка

За 1 базавую

03.01.2021 15:42

4630 праглядаў, 0 каментароў

Лячэбны корпус Аршанскай паліклінікі прадалі пад вытворчасць.

Апошнім аб’ектам, прададзеным ў 2020 годзе на аўкцыёне камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» стаў невыкарыстоўваны лячэбны корпус Аршанскай цэнтральнай паліклінікі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у самім камітэце. У склад прададзенага комплексу ўваходзяць будынкі харчаблоку, лячэбнага, хірургічнага і акушэрска-гінекалагічнага аддзяленняў (агульная плошча 3291 кв м), а таксама сеткі: вадаправод, каналізацыя і цепласетка.

30 снежня лячэбны корпус выстаўляўся на аўкцыён ўжо ў чацвёрты раз і быў прададзены адзінаму пакупніку — прыватнай арганізацыі з Оршы. Новы ўласнік плануе наладзіць вытворчасць паліўных пелетаў.

«Калі падводзіць вынікі года, то менавіта аўкцыёны за базавую велічыню выклікаюць найбольшую цікавасць у пакупнікоў. Так у 2020 годзе прададзеныя на аўкцыёне за базавую велічыню 73 аб’екты, што складае 52% ад агульнай колькасці прададзеных на аўкцыёнах аб’ектаў (усяго 140 аб’ектаў). У параўнанні з папярэднім годам колькасць прададзеных аб’ектаў павялічылася на 32%», - адзначылі ў камітэце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: За 1 базавую

Лячэбны корпус Аршанскай паліклінікі прадалі пад вытворчасць.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение