Юбілей Караткевіча ў 2020 годзе быў моцна скамечаны з-за каранавіруса і палітычных падзеяў у краіне. Вандроўны фэст, які прайшоў у
Экскурсію вядзе пісьменніца Паліна Качаткова, больш вядомая ў Оршы як Паліна Сцепаненка. Дзіўна як адна вуліца можа распавесці праз аднаго чалавека (Уладзіміра Караткевіча) і пра жыццё горада і пра жыццё людзей у ім.
З экскурсіі можна даведацца як выглядае дом Караткевіча знутры і якія рэчы засталіся ад самога пісьменніка, як у гэтым доме пісалі творы, кім працавала пляменніца знакамітага аршанца і якія памылкі ёсць на шыльдзе прысвечанай герою экскурсіі.
Мы не будзем адказваць на гэтыя пытанні ў тэксце, лепш пачуйце іх у самім відэа.