06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Орша, Общество

Вынікі-2021. Лістапад

22.03.2022 07:23

2984 просмотра, 0 комментариев

Што адметнага здарылася ў лістападзе летась?

У гэтым месяцы летась кампанія «Брэміна» задумала перайменаванне, што відавочна было звязана з уведзенымі супраць рэжыму Лукашэнкі санкцыямі, у адзін з пакетаў уключылі і ўладальніка лагістычнага цэнтру, набліжанага да Лукашэнкі алігарха Зайцава.

Высветлілася, што АМГА «Звяз» улады планавалі ліквідаваць у кожным выпадку, для чаго распрацавалі планы А і Б. Першы прадугледжваў прамую ліквідацыю моладзевага аб’яднання, што і адбылося, другі — ліквідацыю ў сувязі са стратай памяшкання, «Воршакамгас» проста разарваў дамову арэнды.

У гэтым месяцы наш сайт пачаў публікацыю ўспамінаў Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ стагоддзя. Яе матэрыялы набралі папулярнасць. У лістападзе мы апублікавалі часткі пра бацьку апавядальніка, забаўны эпізод з казой на галаве, сыход з хедэру і пагром 1905 году.

Каля гандлёвага цэнтру «Ворша-Сіці» захрас аўтамабіль. Кур’ёз актыўна абмяркоўваўся ў горадзе.

На Молакава адбылася трагедыя — у пажары згарэў чалавек.

На грамадскае абмеркаванне выставілі прынцыпова важнае пытанне — ці пакінуць мотатрасу на Куцеенцы.

У канцы месяца ўлады заблакавалі наш сайт на тэрыторыі Беларусі. З таго момнту ён даступны з тэрыторыі Беларусі толькі праз ВПН. Што сімвалічна, канчаткова гэта адбылося 26 лістапада на дзень народзінаў нашага славутага земляка Уладзіміра Караткевіча.

У нашым горадзе адбылося затрыманне мужчынаў, якія планавалі заняцца прастытуцыяй.

Былі навіны і ад палітвязняў — аршанец Аляксей Коршун збег з «хіміі» за мяжу.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Вынікі-2021. Лістапад

Што адметнага здарылася ў лістападзе летась?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение