Справа ў тым, што і само Брэміна і кіраўніцтва кампнаіі патрапілі пад міжнародныя санкцыі. Пры гэтым кампанія завязана на аказанне паслугаў на міжнародным узроўні. Таму санкцыі практычна могуць пахаваць арганізацыю. Прадпрымальнікі і прадпрыемствы спрабуюць па рознаму пазбягаць патраплення ў санкцыйныя спісы. Нехта перадае бізнэс родзічаў, нехта пераймяноўваецца.
Кампанія Брэміна ў якой значная частка бізнэсу прывязана да Балбасаўскага аэрадрому вырашыла пераймяноўвацца. Па нашай інфармацыі цяпер яна будзе называцца AlisMa.