21:00

-1

6 м/с

968 гПа

00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Сыход з хедэру, фарбаванне мясных лавак

16.11.2021 07:48

3780 праглядаў, 1 каментар

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 3.

А вы ведалі, што ў Воршы калісьці было ня горш як у Англіі — цалкам пафарбаваныя ў нейкі колер лаўкі?! Пра гэта і іншае — у чарговай серыі згадак пра пачатак ХХ стагоддзя ў нашым горадзе. У 1999 годзе ў Злучаных Штатах Амерыкі ў адным з часопісаў выйшлі эмігранцкія ўспаміны Гэры Калкіна пад назвай «Успаміны з дзяцінства ў Воршы». Папярэднія часткі:

Успаміны пра аршанскае дзяцінства

«Каза на галаве шаўца»

У трэцяй частцы ўспамінаў Гэры Калкіна — ягоныя словы пра асьвету.

Школа

Спачатку я пайшоў у хедэр (חדר /хе́йдэр/ — пачатковая габрэйская школа, пакой — заўв. Orsha.eu). Дзяцей адпраўлялі ў хедэр, калі ім было каля 3 гадоў. Я памятаю, што мае валасы ня стрыглі да гэтага веку. У мяне былі доўгія косы, чорныя. Памятаю, як мяне паклалі на стол і далі цукерку. Потым нехта адначасова абстрыг валасы. Гэта быў першы раз, калі я пастрыгся! Хаця пры гэтым я не памятаю свайго першага галення.

Мы звычайна не атрымлівалі цукерак. Скажу, калі даставалі цукеркі: у «Гаменташэн». Вы ведаеце Пурым? Гэта была радасць! (Пурым — свята, усталяванае згодна з біблейскай Кнігай Эстэр у памяць выратавання габрэяў, якія пражывалі на тэрыторыі Персідскай імперыі, ад вынішчэння іх Аманам-амалікіцянінам, улюбёнцам персідскага цара Артаксеркса — заўв. Orsha.eu). Мы гэтага з нецярпеннем чакалі. І тады вы атрымлівалі столькі цукерак на Пурым, што маглі зэканоміць. Гэта быў скарб, і ты трымаешся за яго. Трагедыя была тады, калі ўсё сканчвалася.

У нас таксама не было цацак! Калі вы ходзіце ў хедэр, і вам 6-7 гадоў, я мяркую, вы гуляеце з палкамі, камянямі і мячыкамі ці чым-небудзь яшчэ. Я памятаю, што ў хедэры група дзяцей вучылася ўнутры, а іншая група гуляла на дварэ. А пазьней тых, хто гуляў, выклікалі вучыцца, а астатнія маглі выходзіць гуляць.

Карціна, якая ілюструе навучанне ў хедэры

Я перастаў хадзіць у хедэр, калі мы з сястрой Садзі пачалі хадзіць у аршанскую школу, якая па-расейску звалася нешта кшталту «Іўраске Юдзічэ». Гэта была школа, у якой выкладалі расейскую мову, а таксама ідыш і іўрыт. Рабін ненадоўга прыходзіў да нас у дом у якасці прыватнага настаўніка для мяне і яшчэ аднаго дзіцяці.

Я, напэўна, атрымаў габрэйскую адукацыю, калі мне было каля 10 гадоў. Я адмовіўся далей хадзіць у хедэр. Я паўстаў!

Дзе быў хедэр (ці адзін з іх) у Воршы, напэўна, дакладных звестак няма, а вось у Койданаве (сучасным Дзяржынску) драўляны будынак хедэру захаваўся. Цяпер ён уваходзіць у сістэму агульнай адукацыі. Фота Orsha.eu, люты 2021.

Тады бацька вырашыў, што зробіць з мяне мастака.

Калісьці ён фарбаваў дахі або верхнія паверхі будынка, і каб туды дабрацца, трэба было падняцца па лесвіцы, выйсці на выступ, а потым працягваць па карнізе, трымаючыся за сцяну. Я ненавідзеў гэта! Дык бацька сказаў: «Я табе што скажу. Ты стой знізу і вартуй фарбу, каб яе ніхто не скраў».

Таму я сядзеў і глядзеў фарбу, але мяне аблаялі, таму што нехта сапраўды сышоў з фарбай!

Мой бацька таксама ўладкаваўся маляваць мясныя лаўкі — шэраг крамаў пафарбавалі цалкам у чырвоны колер. Я пайшоў з ім у першы раз і дапамог яму фарбаваць.

Мясная лаўка пачатку ХХ ст. у замежжы, у Расейскай імперыі, праўдападобна, было гэтаксама.

Калі я прыйшоў дамоў, маці паглядзела на мяне і закрычала: «Што ты зрабіў з дзіцем?» — Я быў увесь чырвоны! Так скончылася мая кар’ера жывапісца!

Працяг будзе...

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Сыход з хедэру, фарбаванне мясных лавак

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 3.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение