06:00

-3

5 м/с

996 гПа

09:00

-3

4 м/с

999 гПа

12:00

-1

4 м/с

1001 гПа

15:00

+0

3 м/с

1003 гПа

18:00

-3

3 м/с

1004 гПа

Орша, Культура

Пра пагром 1905 году

23.11.2021 07:40

2865 праглядаў, 3 каментара

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 4.

Адной з чорных старонак гісторыі Воршы стаў габрэйскі пагром у кастрычніку 1905 году. Яго падрабязна ўспамінаў Хайм Іасялевіч. У тыя гады Гэры Калкіну было зусім мала гадоў, і ён, відавочна, не памятаў той дзень у такіх дэталях, аднак цікава пабачыць, што яму ўсё-ткі ўдалося запомніць і пранесці скрозь дзесяцігоддзі, каб падзяліцца ва ўспамінах ужо на сконе жыцця.

Папярэднія часткі:

Успаміны пра аршанскае дзяцінства

«Каза на галаве шаўца»

Сыход з хедэру, фарбаванне мясных лавак

Пагром 1905 году

У 1905 годзе ў Воршы адбыўся пагром. Гэта здарылася пасьля таго, як выйшаў нейкі царскі ўказ. Было шмат габрэяў-лібералаў ці сацыялістаў, і я мяркую, што ў іх былі пэўныя патрабаванні, і некаторыя з іх былі задаволеныя. Аднак, якая б ні была прычына, «мужыкі» (сяляне) пры падтрымцы паліцыі проста шукалі нагоды і выбеглі забіваць жыдоў.

Я памятаю гэты пагром выразна па той прычыне, што мы жылі на вуліцы, дзе ўсе мужыкі — з палкамі, нажамі і чым заўгодна — прамаршыравалі па вуліцы са словамі: «Давайце забіваць габрэяў па абодва бакі вуліцы!» З аднаго боку была вялікая драўляная брама, празь якую трэба было прайсьці, каб патрапіць у наш дом, і я прыгадваю, што, калі ты адчыніў браму, перад табой былі два будынкі, — накшталт двару, агароджанага брамай. Праз дарогу жылі заможныя жыды, і група сялян напала на тых людзей. Я не ведаю, колькі іх было забіта.

Ахвяры габрэйскага пагрому ў адным з гарадоў тагачаснай Расейскай імперыі

Неўзабаве нас папярэдзілі, і бацька вырашыў, што ён будзе абараняць сям’ю. Большасць з нас вывезлі на месца каля гарадскіх могілак — там, мусіць, быў будынак. Я не памятаю, як мы туды трапілі, але я памятаю адно: было шмат дзяцей, якія шумелі, і, каб дзеці трымаліся спакойна, мая сястра Іда, якая была ўжо вялікім падлеткам, рэзала хлеб і селядзец. Вось і ўсё — іншых дэталяў я не памятаю. Мне было ўсяго каля 6 гадоў.

Але я ведаю, у той час мой старэйшы брат Хаім уцёк, — ён з’ехаў з Расеі ў ЗША!

Помнік ахвярам крывавага пагрому на жыдоўскіх могілках Воршы

(Тлумачальная заўвага: Хаім Калкін быў уцягнуты ў габрэйскую групу, якая планавала супрацьстаяць пагрому. Аднак улады кепска ставіліся да габрэйскага супраціву, і Хаім быў вымушаны бегчы з краіны. Яго жонка і дзеці рушылі ўслед праз некалькі гадоў).

Працяг будзе...

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пра пагром 1905 году

Успаміны Гэры Калкіна пра Воршу пачатку ХХ ст. Частка 4.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение