06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

03.02.2018 18:21

4644 просмотра, 4 комментария

1872 - 1875

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 1871

1872 г. Пачалася дзейнасць дэпо і майстэрняў пры чыгуначнай станцыі Орша. Яны абслугоўвалі і рамантавалі паравозы і вагоны. Працавалі 32 чалавекі, у тым ліку 9 машыністаў і іх памочнікаў, 3 качагары, 2 змазчыкі. У паравозным дэпо эксплуатаваліся чатыры айчынных паравозы серыі Д тыпу О-4-О Каломенскага і Неўскага заводаў і некалькі маламагутных замежных паравозаў. Мелася два паравозных сараі. Ваду для пітання паравозаў бралі вадаправодам даўжынёй 2223 метры з бліжэйшага балота. Зімой амаль заўсёды вады не хапала і тэндары запраўляліся снегам.Адзіным сродкам з’яўляўся электрамагнітны чорнапішучы тэлеграф Морзе.

Расклад руху цягнікоў на 1872 г.

Апарат чорнапішучага тэлеграфа сістэмы Морзе.

Мост праз раку Аршыцу. Фота 1870-х гг.

1872 г., 16 лютага На чыгуначнай станцыі Орша працавалі начальнікам Павел Гужаў (меў жалаванне 780 руб у год), памочнікам начальніка станцыі Павел Чабатаеў (360 руб.), саставіцелем Іван Паўлаў (240 руб.), прыёмшчыкам Аляксандр Аляксандраў (300 руб.). Меліся таксама лямпаўшчык (144 руб.), вартаўнік (144 руб.), служанка (72 руб.).

Начальнік станцыі.

Машыніст паравоза.

1872-1873 гг. Пачаліся работы па добраўпарадкаванню горада. На месцы базара, дзе вёўся гандаль дровамі, сенам і знаходзіліся склады, быў закладзены гарадскі сад “в английском вкусе” плошчай больш за дзесяціну. Добраўпарадкаванне вялося на сродкі гарадскога бюджэта, а таксама на грошы, сабраныя па падпісному лісту. У садзе быў узведзены драўляны гарадскі тэатр, які потым атрымаў назву “Мадэрн”.

Тэатр “Мадэрн”. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

Плошча ля гарадскога сада. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1872 г. Была забрукавана гарадская Гандлёвая плошча. На ёй па святах Св.Міколы – 9 мая – адбываліся штогадовыя кірмашы.

Гандлёвая плошча. Фота пачатку ХХ ст.

1874 г. Пры Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры пачало дзейнічаць аднакласнае вучылішча для дзяцей беднякоў з навакольных вёсак.

Від з паўднёвага боку на двухпавярховы будынак манастыра да пажара 1997 г. Фота А.М. Шынкевіча. Пачата 1990-х гг.

1874 г. У Оршы адкрыты цагляны завод Шэвеля Ерухімавіча.

1874 г., 1 студзеня У Расійскай імперыі пачалася ваенная рэформа: увядзена ўсеагульная воінская павіннасць.

Ілюстрацыя пераваг ваеннай рэформы. На левай карцінке былы вайсковец, які 25 гадоў адслужыў і цяпер вяртаецца ў хату, дзе яго ніхто не чакае; на правай - салдат, які пасля 6 гадоў службы вяртаецца да сям’і. З выдання “История царствования императора Александра (в картинках)”. СПб., 1882.

1874 г., 20 верасня Нарадзіўся Мікалай Аляксандравіч Сямашка (в.Лівенскае Елецкага р-на Арлоўскай вобл., Расія), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з арганізатараў сістэмы аховы здароўя ў СССР. Акадэмік АМН СССР (1944) і АПН Расіі (1945). Памёр 18 мая 1949 г. Імем Мікалая Сямашкі названа бальніца, паліклініка і вуліца ў Оршы, перад будынкам тэрапеўтычнага аддзялення бальніцы пастаўлены бюст М. Сямашкі.

М.А. Сямашка.

1875 г., красавік У Беларусі пачалося ажыццяўленне гарадской рэформы. Уводзіўся новы орган гарадскога самакіравання – гарадская дума. Пры выбарах членаў (гласных) думы права голасу атрымлівалі гараджане з 25-гадовага ўзросту, якія валодалі пэўным маёмасным цэнзам і не мелі запазычанасці па гарадскіх зборах. Выканаўчым органам гарадской думы была гарадская ўправа. Узначальваў гарадскую думу і гарадскую ўправу гарадскі галава. Паводле гарадской рэформы 1870-х гадоў ён выбіраўся на 4 гады гарадской думай з двух кандыдатаў (ад асоб усіх сасловій, якія дасягнулі 30 гадоў і валодалі маёмасцю на суму не менш 15000 рублёў) і зацвярджаўся ў павятовых гарадах (накшталт Оршы) губернатарам. Гарадскі галава займаўся арганізацыяй камунальнай гаспадаркі, транспарту, зборам падаткаў, пытаннямі аховы здароўя і адукацыі, добраўпарадкаваннем горада і да т.п. Паводле закону ад 16 чэрвеня 1870 г. на пасаду гарадскога галавы і яго намеснікаў забаранялася выбіраць яўрэяў.З 1892 г. гарадскі галава лічыўся чыноўнікам дзяржаўнай службы. Органы гарадскога самакіравання залежалі ад царскай адміністрацыі і з’яўляліся толькі дадатковамі органамі мясцовых улад.

Гарадская ўправа. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1875 г., 19 лістапада Нарадзіўся Міхаіл Іванавіч Калінін (в. Верхняя Троіца Кашынскага р-на Цвярской вобл., Расія), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1944). З 1922 г. старшыня ЦВК СССР, з 1938 г. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Неаднаразова быў у Оршы. Памёр 3 чэрвеня 1946 г. Імем Міхаіла Калініна названы вуліца ў Оршы, СШ №1 (цяпер гімназія №2).

М.І. Калінін.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1872 - 1875

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение