18:00

-5

6 м/с

1004 гПа

21:00

-6

5 м/с

1004 гПа

00:00

-7

4 м/с

1003 гПа

03:00

-6

6 м/с

1000 гПа

06:00

-6

7 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

20.02.2018 07:35

4653 просмотра, 0 комментариев

1876 - 1880

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875

1876 г., 1 студзеня Нарадзіўся Варсанофій (у свеце Васіль Піліпавіч Памінальны; Палтаўская губ., Украіна), праваслаўны святар. З 1905 г. у Аршанскім Пакроўскім манастыры, з 1914 г. іераманах. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў сталяром і цесляром. Рэпрэсіраваны. З 1941 па 1944 г. і з 1946 па 1951 г. настаяцель Свята-Ільінскай царквы. З 1951 г. у Жыровічскім Свята-Успенскім манастыры, дзе і памёр.

Свята-Ільінская царква. Фота 1940- х гг.

[p]1876 г. У часопісе „Вестник общества древнерусского искусства” (Масква) змешчаны нарыс Леаніда (архім.) „Типография Оршанского Кутеинского и Иверского Валдайского монастырей”.

1876 г. Дзеля забеспячэння хуткага падвозу войскаў да заходняй мяжы вырашана было зрабіць чыгуначную лінію Смаленск – Брэст двухпутнай.

1876 г. У Оршы адкрыта дрожжавае прыдпрыемства Ёселя Гурэвіча.

1877 г. Аршанскае казённае яўрэйскае вучылішча 1-га разраду перайменавана ў яўрэйскае пачатковае вучылішча. Яно было двухкласным з падрыхтоўчым класам.

1877 г., 11 верасня Нарадзіўся Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі (былы маёнтак Дзяржынава Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл.), савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, адзін з кіраўнікоў польскага і расійскага рэвалюцыйнага руху. Адзін са стваральнікаў савецкай рэпрэсіўнай сістэмы. Памёр 20 ліпеня 1926 г. Імем Фелікса Дзяржынскага названа вуліца ў Оршы.

Ф.Э. Дзяржынскі.

1878 г., 22 мая У Оршы адкрыта прыватнае двухкласнае яўрэйскае жаночае вучылішча (У 1883 годзе – 2 выкладчыка і 31 дзяўчына).

1878 г., 14 кастрычніка У Оршы нарадзіўся Паўль Піліп Левертаў (Levertoff), пісьменнік і вучоны, пратэстанцкі тэолаг і заснавальнік руху месіянскіх яўрэяў. Паходзіў з артадаксальнай яўрэйскай сям’і. Пасля заканчэння ешывы ў Валожыне, у 1895 г. прыняў хрысціянства. Вучыўся ў Расіі і Германіі, быў прафесарам тэалогіі ў Лейпцыгу. Пасля Першай сусветнай вайны эмігрыраваў у Англію, дзе і памёр 31 ліпеня 1954 г.

П.П. Левертаў.

1878 г., 16 мая Аршанскае трохкласнае вучылішча ператворана ў павятовае (У 1883 годзе - 91 навучэнец).

1878 г. Пракладзена брукаваная маставая (2,5 вярсты) ад цэнтра Оршы да чыгуначнай станцыі. Яна стала вуліцай Вакзальнай (цяпер Кірава).

Вуліца Кірава (былая Вакзальная). Фота канца 1940-х гг.

1879 г. На ўчастку Смаленск-Брэст Маскоўска-Брэсцкай чыгункі адкрыты 2-гі пуць. Пабудавана таксама новая сістэма водазабеспячэння з ракі Адроў праз вадаправод даўжынёй амаль 1800 сажняў.

Паравоз серыі В.18 Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.

Пасажырскі вагон Маскоўска-Брэсцкай чыгункі.

Спражка з уніформы чыгуначніка Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (літары МБЖД у адным тагачасным анекдоце расшыфроўваліся як “Маліся Богу – жывым даедзеш”).

1879 г. У Оршы адкрыты вінакураны завод купца Абрама Лейкіна.

1879 г., 21 снежня Нарадзіўся Іосіф Вісарыёнавіч Сталін (сапр. Джугашвілі; г. Горы, Грузія), савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1939), Герой Савецкага Саюза (1945), Генералісімус Савецкага Саюза (1945). У 1922-53 гг. Генеральны сакратар ЦК Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. Ініцыятар масавых палітычных рэпрэсій. У канцы 1920-30-я гг. сфарміраваўся культ асобы Сталіна, быў усталяваны таталітарны палітычны рэжым. Памёр 5 сакавіка 1953 г. Культ асобы Сталіна быў асуджаны на ХХ (1956) і ХХІІ з’ездах КПСС (1961). У Оршы імем Сталіна да 1961 г. называлася цяперашняя вуліца Міру (да рэвалюцыі Афіцэрская), мелася некалькі помнікаў Сталіну.

І.В. Сталін.

Помнік І. Сталіну ў гарадскім парку. Фото 1950-х гг.

1880 г. У Оршы пражывала 5025 жыхароў, з іх 2484 яўрэі, што складала 49,4% ад усяго насельніцтва.

Мост праз Дняпро ў Оршы. Фота пачатку ХХ ст.

1880-1881гг. У Оршы дзейнічала пенькатрапальная мануфактура купца Тэвеля Фаіна. На ёй працавала 75 чалавек.

1880 г. У Оршы нарадзіўся Аўраам Соскін, адзін з першых фатографаў у Ізраілі (з 1904). Аўтар унікальнага фоталетапісу сталіцы Ізраіля горада Тель-Авіва з часу яго заснавання (1909). Работы А. Соскіна (звыш 10 тыс. негатываў) захоўваюцца ў Музеі гісторыі Тэль-Авіва. Памёр у 1963 г. Імем Соскіна названа вуліца ў Тэль-Авіве.

А. Соскін.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1876 - 1880

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение