15:00

+1

5 м/с

995 гПа

18:00

+0

5 м/с

996 гПа

21:00

-1

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

996 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

24.02.2018 12:48

4973 просмотра, 0 комментариев

1880 - 1882

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880

1880 г. У Оршы адкрыта фабрыка Хрушчова па вытворчасці ружэйных прыкладаў (вытворчасць у год - 15200 шт.).

1880 г., 28 лютага У Оршы нарадзіўся Гершан Шофман, яўрэйскі пісьменнік. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. Жыў у Польшчы, Аўстра-Венгрыі, Ізраілі. Перакладаў на ідыш творы рускіх пісьменнікаў. Лаўрэат прэміі імя Х.-Н. Бяліка (1947), Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1957). Памёр 12 чэрвеня 1972 г.

Г. Шофман.

1880 г. У Оршы налічвалася 1028 будынкаў, жылых дамоў – 8377, з якіх 22 – мураваныя, 815 – драўляныя.

Від на горад. Фота канца ХІХ-пачатку ХХ ст.

1880 г. 15 мая Нарадзіўся Дзмітрый Емельянавіч Власенкаў (мяст. Расасна Горацкага пав., Магілёўскай губ.), праваслаўны святар, свяшчэннамучанік. З сялян. Удзельнік руска-японскай вайны 1904-1905 гг. Потым вёў сялянскую гаспадарку. Меў 8 дзяцей. У 1930-я гг. займаўся рэлігійнай дзейнасцю. За гэта быў арыштаваны і асуджаны ў пачатку 1930-х гг., потым у 1940 г. Падчас папярэдняга следства знаходзіўся ў Аршанскай турме. Высланы ў Казахстан, дзе і памёр у лагеры 2 мая 1942 г. Рэабілітаваны ў 1994 г. Прылічаны да ліку святых новамучанікаў і іспаведнікаў Расійскіх у жніўні 2000 г.

Дз.Е. Власенкаў. Аршанская турма, фота 1940 г.

1881 г., 4 лютага Нарадзіўся Клімент Яфрэмавіч Варашылаў (с. Верхняе Луганскай вобл., Украіна), савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. Маршал Савецкага Саюза (1935). Двойчы Герой Савецкага Саюза (1956, 1968), Герой Сацыялістычнай Працы (1960). Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1953-60 гг. старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Бліжэйшы паплечнік Сталіна. Адзін з арганізатараў масавых рэпрэсій у 1930 – пач. 1950-х гг. сярод ваенных. Памёр 2 снежня 1969 г. У Оршы імем Варашылава былі названы вуліца (былы Вайнбергаў завулак, потым вуліца Ігнатоўскага, цяпер вуліца У. Караткевіча), бальніца ільнокамбіната.

К.Я. Варашылаў.

1881 г. У Оршы 5025 жыхароў. У горадзе налічвалася 82 купецкія сям'і першай і другой гільдый; 229 асоб, якія мелі пасведчанні на дробны гандаль і 113 асоб - пасведчанні на промыслы. Налічвалася каля 20 фабрык і заводаў: два дражжавых, тры гарбарных, півавараны, дзве крупарушкі, два ільнотрапальных, два цагельных і пяць вапнавых заводаў. На іх працавала 12 мастроў і 251 рабочы, валавы даход сладаў 62211 руб. Сярод гарадоў Магілёўскай губерні па аб’ёму выпускаемай прадукцыі Орша займала 3-е месца, саступаючы толькі Магілёву і Гомелю.

Панарама Оршы з боку Дняпра. Другая палова ХІХ ст. Рэканструкцыя І.М.Слюньковай

1881 г., 19 красавіка Нарадзіўся Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі (в. Такары Брэскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Камянецкі р-н Брэсцкай вобл.), беларускі гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. У снежні 1920 – лютым 1926 г. народны камісар асветы БССР. Акадэмік АН БССР (1928), са снежня яе прэзідэнт. Выказваў меркаванне, што ў сярэдзіне ІХ ст. існавала Аршанская воласць (княства). У 1920-я гг. неаднаразова наведваў Оршу. У Оршы імем Ігнатоўскага былі названы Дом палітасветы, вуліца (былы Вайнбергаў завулак, цяпер вуліца У. Караткевіча). Абвінавачаны ў “нацыянал-дэмакратызме”, скончыў жыццё самагубствам 4 лютага 1931 г.

У.М. Ігнатоўскі.

1881 г., 22 красавіка (4 мая) Нарадзіўся Аляксандр Фёдаравіч Керанскі (г. Сімбірск, цяпер Ульянаўск, Расія), расійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. З 8(21) ліпеня 1917 г. міністр-старшыня (прэм’ер) Часовага ўрада, з 30 жніўня (12 верасня) і вярхоўны галоўнакамандуючы. У 1917 г. наведваў Оршу, выступаў тут перад вайскоўцамі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. арганізатар антыбальшавіцкага выступлення. З чэрвеня 1918 г. у эміграцыі. Аўтар мемуараў. Памёр 11 чэрвеня 1970 г.

А.Ф. Керанскі.

1881 г., 11 снежня Згарэў будынак Аршанскага паравознага дэпо.

1881 г. Адбыліся першыя пасажырскія рэйсы параходаў па Дняпры паміж Оршай і Магілёвам.

Параходная прыстань. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

Параходная прыстань. Фота пачатку ХХ ст.

1881 г. У Оршы пачала працу скураная фабрыка Беніяміна Кагана.

1881 г. 24 чэрвеня Нарадзіўся Рыгор Іванавіч Катоўскі (г. Ганчэшты, Малдова), савецкі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны. Забіты 6 жніўня 1925 г. Імем Рыгора Катоўскага названа вуліца ў Оршы.

Р.І. Катоўскі.

1881 г. У Оршы адкрыты вапнавы завод патомнага ганаровага грамадзяніна 3алмана Пузрына (30 рабочых, 270 тысяч пудоў вапны ў год).

1881 г. У Оршызаснавана пенькатрапальная фабрыка купца Ісака Эйтынгофа.

1881 г. У Оршы адкрыта першая школа для дзяцей чыгуначнікаў (пазней – Аршанскае чыгуначнае вучылішча для хлопчыкаў і дзяўчынак).

Настаўнікі і вучні Аршанскага чыгуначнага вучылішча для хлопчыкаў і дзяўчынак. Фота канца ХІХ – пачатку ХХ ст.

1882 г., 23 кастрычніка (3 лістапада) Нарадзіўся Якаў Дзмітрыевіч Масалкоў (в. Чачнева Аршанскага пав., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.), рэвалюцыянер, матрос Балтыйскага флота. З 1902 г. рабочы цвікавага завода ў Оршы (Барані), іскравец. З 1904 г. на Балтыйскім флоце, удзельнік Кранштадскага ўзброенага паўстання 1905 г., асуджаны на катаргу. Удзельнік грамадзянскай вайны, потым у Адэскім губкаме КП(б)У, на гаспадарчай і грамадскай рабоце. Памёр 6 чэрвеня 1931 г.

1882г. Апісанне Оршы змешчана ў кнізе „Живописная Россия” (т. 3). Аўтарам тэкста з’яўляецца А.К. Кіркор. Досыць падрабязна апавядаецца пра гістарычны лёс горада на Дняпры. Разам з тым, заўважае аўтар, “Ныне город в упадке. Торговля незначительна, деятельность на пристани – ничтожна”.

Вокладка кнігі.

Тытул кнігі.

1882 г. У яўрэйскім пачатковым вучылішчы адкрыта рамеснае аддзяленне.

1882 г., 7 ліпеня Нарадзіўся Янка Купала (сапр. Іван Дамінікавіч Луцэвіч; фальв. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч; класік беларускай літаратуры; адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Народны паэт БССР (1925), акадэмік АН БССР (1928) і АН Украіны (1929). Неаднаразова наведваў Оршу, у в. Ляўкі Аршанскага р-на знаходзілася дача Я. Купалы. Трагічна загінуў 28 чэрвеня 1942 г. Імем Янкі Купалы названа вуліца ў Оршы, ягонае імя насіў Аршанскі настаўніцкі інстытут (1941-1955).

Янка Купала.

1882 г. Яўрэям забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арандаваць і купляць зямлю.

1882 г., 3 лістапада Нарадзіўся Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч; в. Акінчыцы (цяпер у межах г. Стоўбцы) Мінскай вобл.), беларускі паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў (з Я. Купалам) сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт БССР (1926), акадэмік АН БССР (1928), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). Неаднаразова наведваў Оршу, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ад Аршанскай выбарчай акругі. Памёр 13 жніўня 1956 г. Імем Якуба Коласа названы вуліца ў Оршы, бібліятэка №4

Якуб Колас.

1882-1883 гг. У Оршы існавала ваенная група нарадавольцаў.

1882-1884 гг. У Магілёве выдадзены тры кнігі „Опыт описания Могилевской губернии...”, у якіх змешчана шмат матэрыялаў па гісторыі Оршы.

Тытул кнігі.

1882-1885 гг. У Оршы дзейнічала тьггунёвая фабрыка. У 1884 годзе на ёй працавала 80 рабочых, выраблялася звыш 5 тысяч пудоў прадукцыі ў год.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1880 - 1882

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение