09:00

+8

7 м/с

975 гПа

12:00

+9

8 м/с

977 гПа

15:00

+10

7 м/с

979 гПа

18:00

+11

6 м/с

981 гПа

21:00

+8

3 м/с

984 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

03.03.2018 16:40

5282 просмотра, 3 комментария

1883 - 1885

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882

1883 г. У Оршы прадпрымальнік Б.Я. Вайнберг адкрыў півавараны завод. Завулак, дзе месціўся завод, атрымаў назву Вайнбергава (цяпер вуліца Караткевіча).

Будынак піваваранага завода. Фото першай паловы ХХ ст.

1883 г., 25 красавіка Нарадзіўся Сямён Міхайлавіч Будзённы (хутар Казюрын Пралетарскага р-на Растоўскай вобл., Расія), савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Маршал Савецкага Саюза (1935). Удзельнік руска-японскай, Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Тройчы Герой Савецкага Саюза (1958, 1963, 1968). Пад кіраўніцтвам Будзёнага 1-я брыгада Каўказскай дывізіі разам з рэўкомам аршанскіх чыгуначнікаў у жніўні 1917 г. раззброіла 5 эшэлонаў карнілаўскай “дзікай” дывізіі, якая праз Оршу накіроўвалася на барацьбу з рэвалюцыйным Петраградам. Памёр 26 кастрычніка 1973 г. Імем Сямёна Будзёнага названа вуліца ў Оршы.

С.М. Будзённы.

1883 г., 5 (17) красавіка Нарадзіўся Карл Іванавіч Ландар (Курляндская губ., цяпер Ліепайскі р-н, Латвія), савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі. З 27 кастрычніка (9 лістапада) 1917 г. старшыня ВРК Заходняга фронту, у лістападзе 1917 г. – студзені 1918 г. – старшыня СНК Заходняй вобласці і фронту. З мая 1918 г. за межамі Беларусі. Памёр 29 ліпеня 1937 г.

К.І. Ландар.

1883 г., 13 красавіка Нарадзіўся Дзям’ян Бедны (сапр. Яфім Аляксеевіч Прыдвораў; в. Губаўка Херсонскай губерні, цяпер Кіраваградская вобл., Украіна), рускі савецкі паэт. Памёр 25 мая 1945 г. Імем Дзям’яна Беднага названа вуліца ў Оршы (былая Дубровенская).

Дз. Бедны.

1883 г. У Оршы дзейнічаў гурток народавольцаў пад кіраўніцтвам С. Іванова і М. Паўлі. У яго ўваходзілі служачыя гарадскіх устаноў. Узяты на дазнанне і асуджаны 6 чалавек.

1883 г.,15 мая Нарадзіўся Іосіф Іванавіч Буевіч (в. Варгуцева Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.), рэвалюцыянер, палітычны і гаспадарчы дзеяч. Пасля рэвалюцыі 1917 г. на адказных пасадах у Оршы. Адзін з кіраўнікоў леваэсэраўскага паўстання 1918 г. у Оршы. Потым на партыйнай, савецкай і гаспадарчай рабоце. Памёр 21 студзеня 1964 г.

І.І. Буевіч.

1883 г., 8 лістапада Нарадзіўся Вацлаў Юсцінавіч Ластоўскі (засценак Калеснікаў Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі грамадска-палітычны дзеяч, гісторык, этнограф, публіцыст, пісьменнік, літаратуразнавец. Акадэмік АН Беларусі (1928).У 1910 г. выказаў меркаванне, што ў Х ст. існавала Аршанскае княства. Рэпрэсіраваны ў 1930-я гг. Расстраляны 23 студзеня 1938 г. Пасмяротна рэабілітаваны.

В.Ю. Ластоўскі.

1883 г., 6(18) лістапада У Оршы нарадзілася Кацярына Эдуардаўна Міронава (дзявоч. Гумінская), беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1940). Творчую дзейнасць пачала ў 1898 г. на аматарскай сцэне ў Оршы. З 1920-га г. у Беларускім тэатры імя Я.Купалы. Маці пісьменніка А.Я. Міронава. Памерла 15 студзеня 1946 г.

К.Э. Міронава.

1884 г., 20 кастрычніка У Оршы нарадзіўся В. Бруевіч (сапр. Леанід Іванавіч Рудніцкі), беларускі пісьменнік, педагог. Скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча. Дацэнт кафедры беларускай мовы БДУ (1923-29). Далейшы лёс невядомы.

Пакроўскі манастыр і духоўнае вучылішча. Фота пачатку ХХ ст.

1884 г. У аршанскім гарадскім вучылішчы адкрыты рамесныя класы.

1880-1890 гг. Равінам Оршы быў Абрахам Доб Баер Бэн Саламон. Ён згадваецца сярод выдатных аршанцаў у артыкуле пра Оршу англамоўнай версіі Векіпедыі.

1885 г. Першым на Беларусі доктар І.С. Зархі правёў у Оршы рэзекцыю рабра пры гнойным плеўрыце.

1885 г. 21 студзеня (2 лютага) Нарадзіўся Міхаіл Васілевіч Фрунзе (г. Пішпек, цяпер Бішкек, сталіца Кыргызтана), рэвалюцыянер, савецкі партыйны, дзяржаўны і ваенны дзеяч. Удзельнік устанаўлення савецкай улады на Беларусі. З кастрычніка 1917 г. за межамі Беларусі. Памёр 31 кастрычніка 1925 г. Імем Міхаіла Фрунзе названа вуліца ў Оршы.

М.В. Фрунзе.

1885 г., 1 (13) студзеня У Оршы нарадзіўся Ілья Давыдавіч Браўдэ, юрыст. Кандыдат юрыдычных навук (1944). Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1922 г. жыў і працаваў адвакатам-крыміналістам у Маскве. Лічыўся самым вядомым савецкім адвакатам 1930-1940-х гг. Удзельнік знакамітых палітычных працэсаў 1920-30-х гг. Аўтар кніг “В уголовном суде”, “Записки адвоката”. Памёр у 1955 г.

І.Д. Браўдэ.

1885 г., 4 чэрвеня Нарадзіўся Якаў Міхайлавіч Свярдлоў (г. Ніжні Ноўгарад, Расія), дзеяч расійскага рэвалюцыйнага руху, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Старшыня ЦВК РСФСР. Адзін з ініцыятараў “чырвонага тэрору”. На І Усебеларускім з’ездзе Саветаў (2-3 лютага 1919) абвясціў пастанову Прэзідыума УЦВК аб прызнанні незалежнасці БССР. Памёр 16 сакавіка 1919 г. Імем Якава Свярдлова названа вуліца ў Оршы (былы Загарадны праспект).

Я.М. Свярдлоў.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1883 - 1885

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение