1 USD
= 2.61 BYN
1 EUR
= 3.12 BYN
10 PLN
= 6.80 BYN
10 CNY
= 4.03 BYN
100 RUB
= 3.51 BYN
100 UAH
= 9.42 BYN
00:00

-9

3 м/с

993 гПа

03:00

-10

3 м/с

994 гПа

06:00

-11

3 м/с

995 гПа

09:00

-10

3 м/с

997 гПа

12:00

-7

4 м/с

998 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

09.03.2018 19:23

3147 просмотров, 0 комментариев

1886 - 1888

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885

1886 г., 15 (27) сакавіка Нарадзіўся Сяргей Міронавіч Кіраў (сапр. Кострыкаў, г. Уржум, Вяцкая губерня, цяпер Кіраўская вобл., Расія), рэвалюцыянер, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў І. Сталіна. Забіты 1 снежня 1934 г. Ягонае забойства паклала пачатак масавым палітычным рэпрэсіям у СССР, вядомым як “вялікі тэрор”. Імем Сяргея Кірава названы вуліца ў Оршы (былая Вакзальная), Дом культуры чыгуначнікаў, перад якім стаіць помнік Кіраву.

С.М. Кіраў.

1886 г. У VII томе 15-томнага энцыклапедычнага выдання “Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краін”, выдадзенага ў Варшаве на польскай мове, змешчаны артыкул “Орша”, напісаны Ю. Кжывіцкім. Вось вытрымкі з яго: “Орша ў рускіх летапісах Рша, павятовы горад Магілёўскай губерні, некалі горад Віцебскага ваяводства, ляжыць на абодвух берагах Дняпра і ўпадаючай у яго у самым горадзе ракі Аршыцы ці Аршанкі, пад 54°31' паўн. шыр. і 48°7' усх. даўг., у 76 вярстах на поўнач ад Магілёва і на такой жа адлегласці ад Віцебска, у двух з паловай вярстах ад ст. Орша Маскоўска-Брэсцкай чыгункі. З пункту погляду тапаграфічнага становішча горад дзеліцца на тры часткі. Адна з іх месціцца на левым беразе Дняпра, другая, найбольш забудаваная, паміж Дняпром і Аршыцай. Трэцяя – на правым беразе Аршыцы. Першыя дзве часткі злучаны адна з адной з дапамогай пераправы, другая частка з трэцяй злучаны з дапамогай пастаяннага маста праз Аршыцу. Становічша Оршы ўяўляе цудоўную панараму, асабліва з боку яўрэйскіх могілак, размешчаных на высокім правым беразе Аршыцы. Праз цэнтральную частку горада пракладзена Кіеўская шаша. Акрамя павятовых уладаў, у Оршы размешчаны з’езд міравых суддзяў Аршанскай акругі, дваранская апека на тры паветы, бюро таварышча губернскага пракурора, жандармскае ўпраўленне Аршанскага і Сенненскага паветаў, упраўленне акцыза двух акруг, паштовая станцыя і тэлеграф. Негледзячы на спрыяльныя камунікацыйныя сродкі (шаша, чыгунка і судаходства) гандаль знаходзіцца на нізкім узроўні і гадавы абарот не перавышае 300000 руб. Некалькі дзесяцігоддзяў таму гандаль ажыўляла вапна, якую прадавалі ў сярэднім у год на 200-300 тысяч рублёў. Гораду належыць вадзяны млын, пабудаваны ў вусці Аршыцы і які прыносіць да 1000 гадавога прыбытку. Акрамя гэтага, з прамысловых прадпрыемстваў у горадзе маюцца тры скураных майстэрні, фабрыка прыкладаў для стрэльбаў, пенькавыя трапальні, два млына для апрацоўкі лазы, півавараны завод, два цагляных заводы. Каля горада знаходзяцца таксама пяць вапнавых печаў. Наогул жа ў Оршы маецца 20 фабрык, на якіх працуе 15 майстроў і 251 рабочы, яні даюць 62211 руб., у сярэднім кожная фабрыка дае 3110,55 руб. гадавога прыбытку. Рамяство пераважна ў руках яўрэяў, іх 4/5 з агульнай колькасці (сярод 464 рамеснікаў 282 яўрэі).

Тытул “Слоўніка геаграфічнага…”

Орша канца ХІХ – пачатку ХХ ст. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1886 г. У Оршы нарадзіўся Максім Закашанскі, вядомы выканаўца яўрэйскіх народных песень. Вучыўся ў Оршы. Пасля яўрэйскага пагрому 1905 г. з’ехаў у Швейцарыю, потым жыў і працаваў у розных еўрапейскіх краінах. Памёр у 1952 г.

1880-1890-я гг. Равінам у Оршы быў любавіцкі хасід Шмуэль Рагалін.

Рытуальныя прадметы іудаізму. З былой экспазіцыі МГКО.

1886 г., 28 студзеня (9 лютага) Нарадзіўся Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў (сапр. Мяснікян, парт. і літ. псеўд. Ал. Мартуні, Бальшавік; г. Растоў-на-Доне, Расія), рэвалюцыянер, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, адзін з кіраўнікоў устанаўлення савецкай улады на Беларусі. Удзельнік Першай сусветнай вайны. З верасня 1917 г. старшыня Паўночна-Заходняга камітэта РСДРП(б). У лістападзе 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, у снежні – в.а. Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Са студзеня 1918 г. старшыня Абвыканкамзаха. У Часовым рабоча-сялянскім урадзе БССР быў наркамам па ваенных справах, нам. старшыні СНК, старшынёй ЦВК. З 1920 г. за межамі БССР. Загінуў у авіякатастрофе 22 сакавіка 1925 г.

А.Ф. Мяснікоў.

1886 г. 12 (24) снежня Нарадзіўся Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка (с. Макараў Яр, цяпер с. Пархоменка Краснадонскага р-на Луганскай вобл., Украіна), савецкі ваенны дзеяч, удзельнік грамадзянскай вайны. Загінуў 3 студзеня 1921 г. Імем Аляксандра Пархоменкі названы завулак у Оршы.

А.Я. Пархоменка.

1887 г., 18 студзеня (9 лютага) Нарадзіўся Васіль Іванавіч Чапаеў (в. Будайка, цяпер у межах г. Чэбаксары Чувашскай Рэспублікі, Расія), савецкі военачальнік. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З сакавіка 1919 г. начальнік 25-й стралковай дывізіі, якая вызначылася ў баях супраць войск А.В. Калчака. Загінуў у баі 5 верасня 1919 г. Імем Васіля Чапаева названа вуліца ў Оршы.

В.І. Чапаеў.

1887 г., 15 лютага У Оршы нарадзіўся Сямён Цімафеевіч Караткевіч, бацька пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Скончыў Аршанскае гарадское вучылішча. Удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1917 г. зноў у Оршы. Працаваў інспектарам у Аршанскім раённым фінансавым аддзеле. Памёр 21 верасня 1959 г. Пахаваны на гарадскіх могілках па вуліцы Пралетарскай.

С.Ц. Караткевіч.Фота 1916 г.

1887 г., У Оршы нарадзіўся Аляксандр Уладзіміравіч Фралкоў, член бальшавіцкай партыі, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памёр у 1950 г. Імем Аляксандра Фралкова названа вуліца ў Оршы (былы Машкоўскі шлях).

Помнік на магіле А.У. Фралкова. Фота 2012 г.

1887 г., 31 сакавіка У Оршы нарадзілася Алена Маркаўна Салавей, удзельніца трох расійскіх рэвалюцый і грамадзянскай вайны, партыйны дзеяч, аўтар успамінаў. Памерла ў 1976 г.

1887 г. Нарадзіўся Васіль Раманавіч Свайняк (в. Новая Тухіня Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.), кіраўнік групы патрыятычнага падполля ў Оршы ў гады Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. Расстраляны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў снежні 1942 г.

1880-1890-я гг. Орша ў якасці зборнага і размеркавальнага пункта абслугоўвала паветы Мінскай і Смаленскай губерній. З Оршы адпраўляліся галоўным чынам лясныя грузы, збожжа, пянька, макуха, вотруб’е, яблыкі і іншыя тавары. На аршанскі рынак прывозілі хлебныя прадукты, соль, газу, нафту, будаўнічыя матэрыялы і іншыя тавары.

Прыстань у Оршы. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

1888 г., 7 (19) красавіка Нарадзілася блажэнная Валянціна Мінская (Валянціна Феадораўна Сулкоўская (дзявочае прозвішча Чарняўская), в. Коскі Дзяржынскага р-на Мінскай вобл.), хрысціянская падзвіжніца. У 1917-1918 гг. жыла і працавала ў Оршы. Памерла ў 1966 г. Кананізіравана Беларускай Праваслаўнай царквой (2006). Памяць 6 лютага (н.с.)

В.Ф. Сулкоўская. Фота 1910-х гг.

“Блажэнная Валянціна Мінская”. Сучасны абраз.

1888 г. Нарадзіўся Лазар Барысавіч Рывін (г. Бабруйск Магілёўскай вобл.), удзельнік рэвалюцыйнага руху. У 1918 г. арганізатар і кіраўнік Аршанскай ЧК. Потым працаваў у цэнтральных органах ГПУ. Памёр у 1972 г.

1888 г., 5 мая У Оршы нарадзіўся Рыгор Міхайлавіч Готгельф, савецкі архітэктар, галоўны архітэктар г. Адэса, аўтар праекта генеральнай рэканструкцыі Адэсы, аднаўлення Адэскага тэатра оперы і балета пасля пажару. Памёр у 1953 г.

Р.М. Готгельф (першы злева). Фота 1946 г.

1888 г. Нарадзілася Кацярына Уладзіміраўна Грачыха (в. Забалацце Аршанскага р-на), кіраўнік групы патрыятычнага падполля на чыгуначнай станцыі Орша-Заходняя ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Расстраляна нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў снежні 1942 г. Імем Кацярыны Грачыхі названы завулкі ў Оршы.

К.У. Грачыха.

1888 г., 13 кастрычніка Нарадзіўся Язэп Нарцызавіч Драздовіч (былы засценак Пунькі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.), беларускі мастак, скульптар, этнограф, фалькларыст, археолаг, пісьменнік. Памёр 15 жніўня 1954 г. Імем Язэпа Драздовіча названа вуліца ў Оршы.

Я.Н. Драздовіч.

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1886 - 1888

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение