12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

21.10.2018 16:26

3999 просмотров, 0 комментариев

1907

1907 г., 17 красавіка У Оршы нарадзіўся Георгій Васілевіч Пяткевіч, старшыня Аршанскага гарвыканкама (1944-1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Памёр 1 мая 1973 г.

Г.В. Пяткевіч.

1907 г., 6 мая Нарадзіўся Мікалай Францавіч Гастэла (г. Масква, Расія), Герой Савецкага Саюза (1941). Яго бацька – ураджэнец Беларусі. У Чырвонай Арміі з 1932 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан. Загінуў 26 чэрвеня 1941 г. Імем Мікалая Гастэлы названа вуліца ў Оршы.

М.Ф.Гастэла.

1906 г. У Оршы нарадзіўся Пётр Васiлевiч Шурмiн, удзельнiк Аршанскага камунiстычнага падполля ў гады Вялiкай Айчынай вайны. З 1939 года начальнiк водазабеспячэння Аршанскага чыгуначнага вузла. У лiстападзе 1941 г. у складзе партызанскага атрада №18, якi ўзначальваў К.С. Заслонаў, перайшоў лiнiю фронту. Па заданнi падпольнага райкама КП(б)Б вёў дыверсiйную работу. Адна з буйных яго дыверсiй – вывад са строю водазабеспячэння чыгуначнага вузла г. Оршы. У маi 1942 пры выкананнi чарговай дыверсii арыштаваны гiтлераўцамi i расстраляны. Імем Пятра Шурміна названа вуліца ў Оршы.

П.В. Шурмін.

1906г., 21 студзеня Нарадзіўся Мікола Садковіч (Мікалай Фёдаравіч; в. Вусце Аршанскага р-на), беларускі і расійскі кінарэжысёр, кінадраматург, пісьменнік, дзяржаўны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1944). У 1946-47 і 1950-53 гг. міністр кінематаграфіі БССР. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1951 г. У 1920-х гг. жыў і вучыўся ў Оршы. Памёр 16 жніўня 1968 г.

Мікола Садковіч.

1907 г., 3 ліпеня Нарадзіўся Алесь Стаховіч (Аляксандр Іосіфавіч; в. Кашына Аршанскага р-на), беларускі пісьменнік. У 1920-ыя гады вучыўся і працаваў у Оршы. Памёр 7 лютага 1956 г.

Алесь Стаховіч.

1907 г. У Оршы нарадзіўся Генрых Міхайлавіч Штэйнгарт, вучоны ў галіне металургіі, кандыдат тэхнічных навук (1957). Жыў і працаваў у Маскве. Памёр у 1989 г.

1907 г., Нарадзіўся Лявон Нікіфаравіч Анкіновіч (в. Кашына Аршанскага р-на), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольнага і партызанскага руху на Аршаншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 16 ліпеня 1941 г. кіраўнік Аршанскага падпольнага партыйнага цэнтра. З мая 1942 г. камісар партызанскага атрада “Мсцівец”. Сакратар Аршанскага райкама КП(б)Б (з чэрвеня 1943 г.). Загінуў 27 верасня 1943 г.

Л.Н. Анкіновіч.

1907 г., восень Бальшавік П.М. Лепяшынскі стварыў у Оршы сацыял-дэмакратычную групу, у склад якой уваходзілі браты Кліндуховы, Ф.Ф. Жукоўскі, Г.Н. Курцееў, В.Б. Лепяшынская, А.У. Фралкоў і іншыя. Яна вяла палітычную работу сярод працоўных Оршы. У 1910 г распалася пасля ад’езду Лепяшынскага і арышту іншых бальшавікоў.

В.Б. Лепяшынская.

1907 г., 8 кастрычніка Нарадзілася Паліна Дзянісаўна Асіпенка (с. Асіпенка Бярдзянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна), савецкая ваенная лётчыца. Маёр (1939), Герой Савецкага Саюза (1938). Загінула пры выкананні службовых абавязкаў 11 мая 1939 г. Імем Паліны Асіпенкі названа вуліца і завулкі ў Оршы.

П.Дз. Асіпенка.

1907 г., 14 кастрычніка Нарадзіўся Рыгор Ільіч Кузняцоў (с. Туарма Шэнтальнскага р-на Самарскай вобл., Расія), Герой Савецкага Саюза (1945), вызначыўся пры вызваленні Оршы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памёр 28 студзеня 1974 г.

Р.І. Кузняцоў.

1907 г., 25 лістапада У Оршы пачалося паседжанне Магілёўскага акружнога суда над удзельнікамі яўрэйскага пагрому 1905 г. Да суду прыцягнуты 58 абвінавачаных, запрошана больш за 400 сведкаў.

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынскага: уступ 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6,

1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772 1773 - 1800 1801 - 1811 1812 г 1812 - 1820 1821 - 1833 1835 - 1841 1842 - 1849 1850 - 1859 1860- 1863 1864 - 1868 1869 - 18711872 - 1875 1876 - 1880 1880 - 1882 1883 - 1885 1886 - 1888 1889 - 1890 1891 1892 - 1893 1894 1895 1896 1897 1898 1899 1900 1901 1902 1903 1904 1905 1905 ч 3 1906

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1907

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение