Ігар Жалязоўскі нарадзіўся 1 ліпеня 1963 года ў Оршы. Выбітны беларускі і савецкі канькабежац, лепшы спрынтар свету у 80-х – пачатку 90-х гг. Заслужаны майстар спорту СССР (1985). Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь (1994).
Пра пачатак сваёй кар’еры сказаў: “Пачаў займацца ў 12 год, трэніраваўся ў Оршы да 16 год, а потым мяне забралі ў зборную СССР, са мной працавалі ўжо не беларускія трэнеры”.
Узнагароды і дасягненні:
Неаднаразовы рэкардсмен свету на дыстанцыях 1000 і 1500 м і ў спрынтарскім мнагабор'і.
Срэбраны (1994) і бронзавы (1988) прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў на дыстанцыі 1000 м.
6-разовы чэмпіён свету па спрынтарскім мнагатбор'і (1985, 1986, 1989, 1991-93).
5-разовы чэмпіён СССР па спрынтарскім мнагабор'і (1985, 1986, 1989-91 ).
У перыяд з 1984 па 1991 гады перамагаў у чэмпіянатах СССР на дыстанцыях 500, 1000 і 1500 м.
3-разовы ўладальнік Кубка свету на дыстанцыі 1000 м (тройчы запар у перыяд з 1991 па 1993). Усяго на этапах Кубка свету атрымаў больш за 30 перамог.
5 разоў прызнаваўся лепшым спартоўцам года Беларусі па выніках апытання спартыўных журналістаў (1985, 1986, 1989, 1991, 1993).
Нягледзячы на тое, што Жалязоўскі быў мацнейшым спрынтарам свету і рэдка каму-небудзь саступаў на лядовай дарожцы, выйграць Алімпійскія гульні ён так і не здолеў. У 1988 годзе беларус прыехаў на Алімпіяду ў Калгары (Канада) ужо двухразовым алімпіёнікам, “каронную” дыстанцыю ў 1000 метраў скончыў толькі трэццім, атрымаўшы толькі бронзавы медаль. У 1994 годзе на Алімпіядзе ў Лілехамэры (Нарвегія) Жалязоўскі прадпрыняў яшчэ адну спробу ўзняцца на найвышэйшую прыступку п’едэсталу, аднак зноў “золата” не пакарылася – срэбраны медаль.
Пра свае тры Алімпіяды Жалязоўскі ўзгадвае так:
“Калі я быў спартоўцам, то не прыдаваў назве “Алімпійскі чэмпіён” значэння. Мне з дзяцінства чамусьці не падабалася слова “алімпійскі”, здавалася, што чэмпіён свету вышэй і лепей. І толькі з часам, пасталеўшы, уцяміў, што алімпійскі і дзяржаўны – сінонімы. Цяпер разумею, што значыць для краіны перамога спартоўца на Алімпіядзе. Шкада, вядома, што не ўдалося скарыць алімпійскі п’едэстал. У 1988, напрыклад, мне казалі, што выйграю адразу тры залатыя медалі. Я насамрэч быў мацнейшым за сапернікаў, напярэдадні ўсе спаборніцтвы выйграваў, мне не было роўні. Але трапіўшы ўпершыню на высокагорны каток у Калгары, нязвыклы да мясцовых умоваў, аказаўся не ў стане раскрыць увесь патэнцыял. Я не здолеў справіцца ні з адным паваротам, на кожнай з дыстанцый бег лішнія метры. А тут напярэдадні старту яшчэ канёк ператачылі. Пасля гэтага зразумеў, што коней на пераправе не мяняюць.
У Альбервіле ў 1992-м трапілі пад акліматызацыю. Снежань – Алма-Ата, студзень – Аўстрыя і Італія. Прыехалі ў Францыю – зноў горы. Я не мог бегчы. 30 секунд, і практычна перакрывала кісларод. Хаця, калі сканчваў дыстанцыю, не адчуваў стомы. Праз 10 дзён пасля Алімпіяды быў чэмпіянат свету па спрынце, дзе я выйграў усе чатыры дыстанцыі. Вось парадокс!
Пасля Альбервіля хацеў скончыць, разумеючы, што чатыры гады – надта вялікі тэрмін для мяне. Але тады разводзілі летнія і зімоыя Гульні і аказалася, што да наступнай Алімпіяды ўсяго пару гадоў. Ці разгубіўся пасля таго, як чарговая Алімпіяда не прынесла золата? Не. У Лілехамэры я паказаў усё, на што быў здольны. Сезон складваўся не лепшым чынам, і другое месца на Гульнях я расцэньваў ужо як поспех. Калі б я выйграў у Нарвегіі, гэта было б вялікім шанцаваннем альбо ўзнагародай Усявышняга за ўсе мае пакуты.”
Скончыў Беларускі інстытут фізічнай культуры (1984). З 1995 года на адміністрацыйнай працы: прэзідэнт Беларускага саюза канькабежцаў (1996-2005), член НАК Беларусі, прэзідэнт Параалімпійскага камітэта Беларусі (1996-2001). У Міністэрстве спорту, куды прыйшоў працаваць адразу пасля спартовай кар’еры, не прыжыўся з-за палемікі з чыноўнікамі.
Теперь работает в строительной сфере, живёт в России.