00:00

-1

3 м/с

1007 гПа

03:00

-1

4 м/с

1008 гПа

06:00

-2

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

Лангіна (Захарава) Антаніна Леанідаўна

Грасмайстар

Антаніна Лангіна (Захарава) - адна з мацнейшых шашыстак сучаснасці, нарадзілася ў Оршы.

Займацца шашкамі пачала ў 12-гадовым узросце. І адразу стала чэмпіёнкай Оршы, а затым і Віцебскай вобласці сярод дзяўчат. Займалася самастойна, таму што ў горадзе не было трэнераў па шашках.

Спартыўны лёс дзяўчыны складваўся ўдала. Антаніна была неаднаразовай чэмпіёнкай вобласці па рускіх і стаклеткавых шашках сярод жанчын, пяцікратнай чэмпіёнкай Беларусі па рускіх шашках сярод жанчын, бронзавым прызёрам кубка СССР 1989 года ў складзе каманды Беларусі, бронзавым прызёрам чэмпіянату СССР 1990 года сярод прафсаюзаў, пераможцай і прызёрам буйных усесаюзных і міжнародных турніраў. Займалася пад кіраўніцтвам трэнера Г. Хацкевіча. У 1989 годзе ёй было прысвоена званне майстра спорту СССР.

У 1994 годзе ў асабістым і спартыўным жыцці Антаніны адбыліся прыемныя перамены. Хто б мог падумаць, што яе запросіць у Санкт-Пецярбург сам Уладзімір Лангін - заслужаны трэнер Расіі, заслужаны майстар спорту Расіі, а потым і “заслужаны” муж.

За пецярбургскі перыяд Антаніна Лангіна стала 11-кратнай чэмпіёнкай горада па рускіх і стаклеткавых шашках сярод жанчын, была неаднаразовай чэмпіёнкай і прызёрам чэмпіянатаў Расіі па рускіх шашках у асабістым і камандным заліку, сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету 2002 года па версіі МАРШ (Самара), чэмпіёнкай свету 2003 года (асноўная праграма, Санкт-Пецярбург) і 2005 года (маланкавая гульня, Днепрадзяржынск) па шашках 64, чэмпіёнкай і прызёрам чэмпіянатаў Еўропы сярод клубных каманд у складзе каманд “Ззянне Поўначы”, “Клуб імя Чыгорына”. Антаніна - грасмайстар Расіі, міжнародны грасмайстар.

Удала склалася і прафесійная дзейнасць. Антаніна Леанідаўна закончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут і адзінаццаць год працавала на Віцебскім тэлевізійным заводзе. Удзельнічала ў стварэнні касмічнага карабля шматразовага выкарыстання “Буран”. Два гады была спартсменам-інструктарам, членам нацыянальнай зборнай па шашках у Дзяржкамспорце РБ.

З 2004 года працуе ў СДЮШОР па шахматах і шашках Санкт-Пецярбурга загадчыцай аддзялення шашак, інструктарам-метадыстам, трэнерам-выкладчыкам па шашках. Распрацавала праграму падрыхтоўкі шашыстаў у СДЮШОР. Падрыхтавала шмат высокакваліфікаваных спартсменаў. У тым ліку пераможцаў і прызёраў першынстваў Расіі, свету, Еўропы Віктара Ягорава і Кацярыну Іванову, а таксама з больш маладзейшага пакалення – Марыю Крыскевіч, Дзмітрыя Мельнікава, Андрэя Усманава.

Пры непасрэдным удзеле Антаніны Лангіной у 2008 годзе была адкрыта спецыялізацыя “Шашкі” у Санкт-Пецярбургскім універсітэце фізічнай культуры імя П.Ф.Лесгафта. Ёю распрацаваны вучэбна-метадычны комплекс падрыхтоўкі бакалаўраў па дысцыпліне “Тэорыя і методыка выбранай спецыялізацыі “Шашкі”.

На працягу шмат год Антаніна Леанідаўна праводзіць вялікую работу па развіццю і папулярызацыі любімага віду спорту. Яна з'яўляецца адказным сакратаром Федэрацыі шашак Санкт-Пецярбурга, узначальвае кваліфікацыйную, з нядаўняга часу – дзіцячую камісію. Пры яе непасрэдным удзеле ў Санкт-Пецярбурзе кожны год праводзяцца гарадскія, расійскія, міжнародныя спаборніцтвы па шашках, розныя спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Яна – міжнародны арбітр. За вялікі ўклад у развіццё шашак узнагароджана знакам “Выдатнік фізічнай культуры і спорту”.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение