21:00

-1

3 м/с

1006 гПа

00:00

-1

3 м/с

1007 гПа

03:00

-1

4 м/с

1008 гПа

06:00

-2

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Пётр Качура

Беларускі футбаліст, адзін з лепшых нападнікаў у гісторыі незалежнай Беларусі.

Пётр Качура (2 жніўня 1972, Орша) — былы беларускі футбаліст, адзін з лепшых нападнікаў у гісторыі незалежнай Беларусі. Свой шлях у футболе пачаў у роднай Оршы ў ДзЮСШ, першы трэнер Віктар Котаў. Таленавітага хлопца неўзабаве заўважылі скаўты з Менску. Такім чынам, Пятро 16-гадовым падлеткам з'ехаў з роднага горада ў сталіцу і пачаў трэніравацца ў ДзЮСШ “Працоўныя рэзервы”. Затым быў запрошаны ў дубль менскага «Дынама», пазней гуляў за «Дынама-93». У 1994 вярнуўся ў «Дынама» ў якасці ўжо не дублёра, а асноўнага нападніка, у чэмпіянаце 1993/94 стаў лепшым бамбардзірам, забіў 21 мяч. За "Дынама-93" правёў 61 матч і забіў 28 галоў, у складзе "Дынама" 60 гульняў і 52 галы - фенаменальны паказчык! За гэты час тройчы стаў чэмпіёнам Беларусі і па адным разе заваяваў срэбра і бронзу. Таксама выйграў Кубак Беларусі.

У ліпені 1996 перайшоў у адзін з найстарэйшых клубаў свету - англійскі «Шэфілд Юнайтэд». "Шаблі" заплацілі за аршанца 650,000 фунтаў стэрлінгаў. Качура быў прызнаны найлепшым гульцом «Шэфілд Юнайтэд» за 1997 год. Усяго за англійскі клуб правёў 95 матчаў, забіў 19 галоў. Але цалкам раскрыцца і праявіць сябе ў Брытаніі Пятру зашкодзілі траўмы.

Качура пакінуў Шэфілд у сакавіку 2000 года. Пасля гуляў у Кітаі за "Чэнду" і ў Расеі за саратаўскі "Сокал". І там яго пераследвалі траўмы рознай ступені цяжкасці. У кітайскім чэмпіянаце за 19 гульняў забіў 5 галоў, у Расеі за тры гады правёў 82 гульні і вызначыўся 24 разы. Скончыў кар'еру ў 2005 у складзе менскага «Дынама».

На працягу 1994—2002 выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. На жаль, з-за частых траўмаў Качуру не ўдалося паказаць увесь свой талент у матчах за нацыянальную каманду. Тым не менш, 29 сустрэч і 5 галоў.

Пасля заканчэння гульнявой кар'еры застаўся працаваць у «Дынама» ў якасці трэнера. У лістападзе 2006 быў прызначаны галоўным трэнерам менскага клуба, але ўжо ў красавіку 2007, пасля правальнага кубкавага матча (параза 0:3 ад гарадзенскага «Нёмана» ў 1/4 фіналу) быў адстаўлены. Пазней працаваў якраз у гарадзенскім «Нёмане».

З 2012 зноў працаваў у «Дынама» ў якасці галоўнага трэнера другой каманды. У жніўні 2013 быў адхілены ад кіравання дынамаўскім дублем і перайшоў на працу ў «Бярозу-2010».

У чэрвені 2014 стаў галоўным трэнерам клуба «Хайр» з Таджыкістана і сходу заваяваў з ім срэбраныя медалі мясцовага чэмпіянату.

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение