00:00

-1

3 м/с

1007 гПа

03:00

-1

4 м/с

1008 гПа

06:00

-2

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

12:00

-1

4 м/с

1009 гПа

Севярынец Кастусь

Пісьменнік, журналіст, бацька апазіцыйнага палітычнага дзеяча Паўла Севярынца

Кастусь Севярынец нарадзіўся 4 верасня 1952 года ў беларускай прыдняпроўскай вёсачцы Унорыца, Рэчыцкага раёну, Гомельскай вобласці ў 80-ці кіламетрах ад будучай Чарнобыльскай АЭС.

Скончыў сярэднюю школу ў Літоўскім горадзе Таўраге і філфак Белдзяржуніверсітэта ў Мінску. Служыў у савецкім яшчэ войску непадалёк ад яшчэ Горкага, а цяпер Ніжняга Ноўгараду. Выкладаў рускую мову, а таксама дырэктарстваваў у Пагасцянскай васьмігодцы пад Оршай.

З 1979 года Кастусь Севярынец - у журналістыцы. Працаваў карэспандэнтам БЕЛТА-ТАСС па Віцебскай вобласці, у рэспубліканскіх газетах Савецкая Беларуссія», «Семь дней», на Беларусскім радыё. На пасадзе віцебскага ўласнага карэспандэнта пісаў крымінальныя артыкулы для мінскай "дэтэктыўнай газеты". У вольны ад асноўнай работы час пісаў для дзяцей. Як сказаў сам паэт: «По мере сил и способностей маршакую, бартею и чуковствую». Для самых маленькіх выйшлі яго казкі-пераказкі ў вершах "Три поросенка", «Колобок», іншыя сюжэты ды гісторыі.

Кастусь Севярынец - аўтар пяці зборнікаў крымінальных артыкулаў, зборніка выбранай лірыкі "Пакуль дышу", кніжкі дзіцячых вершаў «Там, где радуга живет». Перакладаў у суаўтарстве з Іванам Чаратой для беларускіх часопісаў і анталогіяў сербскахарвацкіх паэтаў Мамчыло Джэркавіча, Дэсанку Максімовіч, Скендэра Куленовіча, Йована Йованавіча-Змая ды іншых. Аўтар лепшага перакладу на беларускую мову песні Аляксандра Рыбака "Казка".

Сваё жыццёвае і паэтычнае крэда пісьменнік выказаў у адным з дзіцячых вершыкаў "Вярблюд".

Жара. Песок. Погонщик лют. Поклажа режет спину. Но я – верблюд. И я терплю. И не кляну судьбину. Иду с бархана на бархан И прочь гоню усталость. Дойдет до цели караван Во что бы то ни стало! Я знаю: главное в пути Не ныть, не злиться, а идти!

Канстанцін Севярынец - лаўрэат прэміі "Лепшыя радкі "Фларыды"".Зараз жыве ў Віцебску, жанаты, тройчы бацька і чатырохразовы дзед.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение