21:00

-1

3 м/с

1006 гПа

00:00

-1

3 м/с

1007 гПа

03:00

-1

4 м/с

1008 гПа

06:00

-2

4 м/с

1008 гПа

09:00

-2

4 м/с

1009 гПа

Каплякоў Сяргей Віктаравіч

Заслужаны майстар спорта

Каплякоў Сяргей Віктаравіч нарадзіўся 23 студзеня 1959 года ў горадзе Орша.

У сям'і Капляковых са спортам сябравалі. Глава сям'і захапляўся валейболам, яго жонка бегала на лыжах, Але сына-першакласніка было вырашана аформіць у басейн, каб ён у першую чаргу засвоіў жыццёва неабходнае ўменне.

У вадзе Сяргей быў цалкам раслаблены. Шматлікія карыфеі плавання збіраліся групамі, каб паглядзець на гэты цуд. Ён высока ляжаў на вадзе, быццам на паветранай падушцы, і, не прыкладаючы залішніх сілаў, вельмі эфектыўна перасоўваўся. Стваралася ўражанне, што хлопчык плыве ў ластах.

У дзесяцігадовым узросце Сяргей Каплякоў святкаваў сваю першую перамогу сярод равеснікаў на першынстве рэспублікі на дыстанцыі 50 м. У восьмым класе стаў майстрам спорта СССР. Такі ранні прарыў у хлопчыкаў назіраецца скрайне рэдка.

Перспектыўны мінскі спартакавец доўга "хадзіў па трэнерскіх руках" у рэспубліцы і ў Саюзе, пакуль вядучы спецыяліст мужчынскага плавання ў СССР Генрых Уладзіміравіч Яроцкі не паставіў кропку: Каплякоў мусіць рыхтавацца да Гульняў-76 у Ленінградзе. І, ледзь паспеўшы атрымаць атэстат у Мінскім спартовым інтэрнаце, Сяргей выйшаў на старт у алімпійскім Манрэале.

Сяргей цудоўна ўпісаўся ў кампанію майстроў спорта міжнароднага класа - Андрэя Крылова, Андрэя Багданава і Ўладзіміра Раскатава, якія па адзінай методыцы чатыры гады трэніраваліся ў горадзе на Ніве. У эстафеце 4х200 м. вольным стылем савецкая каманда мужчынаў упершыню заваявала срэбра Алімпіяды. Гэта эстафета лічылася каронным нумарам амераканцаў. Але галоўны трэнер зборнай СССР Сяргей Міхайлавч Вайцэхоўскі песціў надзею, што на будучых Гульнях у Маскве не толькі эстафетная каманда зможа супрацьстаяць прадстаўнікам Новага Свету, але і хто-небудзь з квартэту стане лаўрэатам у асабістым нумары праграмы на дыстанцыі 200 м. вольным стылем. Бо да гэтае пары сусветны рэкорд у гэтым відзе пераходзіў ад прадстаўнікоў Амерыкі да плаўцоў Аўстраліі і наадварот.

У 1979 годзе на матчы СССР-ГДР у Патсдаме Сяргей Каплякоў здзівіў усіх. На дыстанцыі 200 м. вольным стылем ён не проста усталяваў новы сусветны рэкорд, а стаў першым чалавекам у свеце, пераадолеўшым "двухсотку" хутчэй крытычнага рубежа - 1 хвіліна 50 секундаў. Ён пераўзыйшоў амераканцаў на самай прэстыжнай для іх дыстанцыі. Набліжалася Маскоўская Алімпіяда. Усе чакалі кульмінацыі - у вочнай барацьбе ў плаванні вольным стылем на сярэдніх дыстанцыях павінны былі сустрэцца дзве школы - савецкая і амераканская. Аднак, амераканцы байкатавалі Алімпіяду-80, і, нажаль, вялікае шоў не адбылося.

А Сяргей Каплякоў, як заўсёды, без бачных энэргетычных высілкаў пріплыў да сваёй залатой алімпійскай узнагароды, усталяваўшы рэкорд Алімпіядаў - 1.49,81. Но 0,95 секунды ад яго адстаў Андрэй Крылоў, якому дасталася срэбная ўзнагарода.

Вынік, паказаны Сяргеем Капляковым на Алімпіядзе ў Маскве, быў фенаменальным. Дастаткова сказаць, што ў Савецкім Саюзе яшчэ восемь год ніхто не мог яго пераўзыйсці. А ў Беларусі гэты рэкорд трымаўся цэлых 20 год.

Спартовыя перамогі і ўзнагароды: Заслужаны майстар спорта. Двухразовы Алімпійскі чэмпіён. Пераможца Алімпійскіх Гульняз ХХІІ у Маскве (СССР) 1980 г. на дыстанцыі 200 м (1.49,81) і ў эстафеце 4х200 м. вольным стылем. Срэбны прызёр Алімпійскіх Гульняў ХХІ у Манрэале (Канада) 1976 г. у эстафеце 4х200 м. і Алімпійскіх гульняў у Маскве (СССР) 1980 г. у камбінаванай эстафеце 4х100 м. вольным стылем. Сяміразовы чэмпіён Еўропы - 1974-1983 г.г. Дваццаціразовы чэмпіён СССР 1975-1982 г.г. Пераможца спартакіяды народаў СССР 1979 г. Уладальнік рэкорда свету і Еўропы на дыстанцыі 200 м. вольным стылем. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Знамені.

Першы трэнер - Эдуард Чавус.

Спартовую кар'еру Каплякоў скончыў праз два гады пасля Алімпіяды у 24-гадовым узросце: кіраўніцтва палічыла яго ўжо старым, неперспектыўным і вывела са складу зборнай. Сяргей Віктаравіч сыйшоў на трэнерскую работу. Зараз жыве і працуе ў Мінску.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение